На адной з гродзенскіх заправак жыве стары сабака Дызель. У TikTok карыстальнікі замілоўваюцца жывёлай, але просяць не паведамляць яго месцазнаходжанне, каб жывадзёры не прычынілі сабаку шкоду.

Некаторыя параўноўваюць Дызеля з іншым сабакам па мянушцы Жужа — той таксама жыве на адным з беларускіх АЗС.

Гродзенцы: «Гэта самы мілы пёсель»

Відэа з Дызелем апублікавала гродзенка Дар’я. У роліку дзяўчына адзначае, што Дызель «вялікі і старэнькі, але вельмі добры». Па словах гродзенкі, калі яна бывае на АЗС, то абавязкова купляе сабаку сасіскі.

@darina_kulesh

Всегда, когда его видим, покупаем сосиски для него. Не знаю, в порядке ли он сейчас, тк видео снято осенью. Но работники заправки о нем заботились. У этого пса вроде даже есть своя трагическая история, почему он оказался на заправке.

♬ home — ‍r7ptor

Ролік для TikTok быў зняты восенню, таму Дар’я не ведае, у якім стане знаходзіцца сабака зараз. У каментарах гродзенцы просяць не ўказваць месцазнаходжанне АЗС, каб жывадзёры не прычынілі шкоды Дызелю.

«Божа, гэта самы мілы пёсель, заўсёды прыходзіць, калі прыязджаю. А яшчэ ў яго відаць перабіта задняя лапка, таму кульгае», — піша Bumka.

«Ооой, я таксама карміла яго. Першы раз убачыла і вось нешта пацягнула да яго. Такая ўжо добрая лапка», — адзначае _nikaletta_.

«Я таксама яго кармлю. Ён вельмі добры і прыязны», — пагаджаецца homles_andrei.

«Сустракалі. Вельмі разумны сабака. Купілі яму паесці, а ён адмовіўся. Але супрацоўнікі АЗС сказалі, што нядаўна ў яго быў абед і ён проста не галодны. Такі гуллівы і ласкавы, што аж з’яжджаць не хацелася», — распавяла natasha_kauzer.

«Часта купляў яму каўбасу на запраўцы», — падзяліўся Алекс.

У Дызеля ёсць сябар па няшчасці - сабака Жужа

У каментарах некаторыя карыстальнікі адзначаюць, што ў сабакі трагічны лёс, аднак падрабязнасцяў гэтай гісторыі не паведамляюць. Іншыя пішуць, што нават спрабавалі забраць Дызеля з сабой, але той адмовіўся залазіць у машыну.

Таксама гродзенцы параўноўваюць Дызеля з сабакам па мянушцы Жужа, які жыве на іншай беларускай запраўцы. Ролікі з абаяльнай Жужай набіралі па мільёне праглядаў. Журналістам удалося высветліць месцазнаходжанне сабакі, але ў мэтах бяспекі яны не сталі яго паведамляць.

Чытайце таксама: Гродзенскія валанцёры арганізавалі таемнага Санту для жывёл і ўзарвалі TikTok