Зараз у адміністрацыі Кастрычніцкага раёна распрацоўваюць планы па добраўпарадкаванні старой часткі мікрараёна на Фолюшы. Асаблівую ўвагу хочуць надаць лесапаркавай зоне.
Таксама плануюць маштабныя работы па будаўніцтве спартыўных пляцовак, стварэнні месцаў адпачынку і пляжных зон на Ласасянцы, расказаў начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі адміністрацыі Кастрычніцкага раёна Уладзімір Ігнатовіч.
Да таго ж плануюць абнавіць:
- прыдваравыя тэрыторыі;
- дзіцячыя пляцоўкі;
- пад’язныя шляхі і пешаходныя дарожкі.
Так званы Ніжні Фолюш размешчаны бліжэй да Ласасянкі, справа ад першага КПП былой ваеннай часткі. Верхні Фолюш — тэрыторыя бліжэй да вуліцы Соламавай. Да Ніжняга Фолюша адносіцца парк Фолюш, разбіты на месцы знесеных нелегальных дач, і дамы, пабудаваныя ў 1950-х для вайскоўцаў.