Валанцёр "Цэнтра Дапамогі Жыцця" з падапечнай. Фота: Facebook-старонка арганізацыі
Некамерцыйная арганізацыя «Цэнтр Дапамогі Жыццю» мае патрэбу ў валанцёрах, якія будуць дапамагаць падапечным гродзенскіх хоспісаў.
Валанцёры «Цэнтра Дапамогі Жыццю» працуюць у Гродне, Скідзелі і Мінску.
Азнаямленчая сустрэча для будучых валанцёраў адбудзецца 20 лютага. Жадаючых запрашаюць прыйсці ў дзённы цэнтр фонду па адрасе Лялевеля, 12. Мерапрыемства пачнецца ў 18:00. Перад сустрэчай неабходна зарэгістравацца. Зрабіць гэта можна праз Instagram арганізацыі.
Валанцёры «Цэнтра Дапамогі Жыццю» адзначаюць, што яны вельмі чакаюць тых, хто будзе дапамагаць падапечным хоспіса. Адзінае абмежаванне для будучых валанцёраў - узрост. Неабходна быць старэйшым за 25 гадоў.
«Цэнтр Дапамогі Жыццю» — некамерцыйная дабрачынная арганізацыя, якая з’явілася ў 2017 годзе. Валанцёры дапамагаюць у двух стацыянарах хоспісаў у Гродне, у мінскім хоспісе, а таксама пацыентам паліятыўных ложкаў у Скідзелі.
Акрамя гэтага, арганізацыя рэалізуе праграму «Мабільнага хоспіса», аказваючы сацыяльную, псіхалагічную і юрыдычную дапамогу на даму.
Азнаямленчыя сустрэчы для будучых валанцёраў «Цэнтр Дапамогі Жыццю» праводзіць 2−3 разы на год.
Чытайце таксама: «Тут шмат любві». Фотагісторыя пра жыццё дзіцячага хоспіса ў Гродне
Польскае Міністэрства замежных спраў лічыць правакацыяй перадачу былога будынка Польскай Мацежы Школьнай у Гродне пад консульства…
Гродзенец Дзмітрый Аксюцік адкрыў на другім паверсе Triniti астравок, дзе прадае морапрадукты. У наяўнасці -…
У гродзенскай школе праводзілі конкурс малюнкаў да Дня Перамогі 9 траўня. У адным з чатаў…
Перад Вербнай нядзеляй у касцёле святога Арханёла Міхаіла ў Навагрудку асвяцілі падарунак - абразы святых…
У Гродне на вуліцы Дальняй, 17, прадаецца дом з незвычайным інтэр'ерам, які месцамі нагадвае тэатральныя…
Будынак былой камендатуры (палац Чацвярцінскіх) у парку Жылібера набыў канчатковыя рысы пасля абнаўлення. Праўда, новы…