Некамерцыйная арганізацыя «Цэнтр Дапамогі Жыццю» мае патрэбу ў валанцёрах, якія будуць дапамагаць падапечным гродзенскіх хоспісаў.
Валанцёры “Цэнтра Дапамогі Жыццю” працуюць у Гродне, Скідзелі і Мінску.
Шукаюць валанцёраў старэйшых за 25 гадоў
Азнаямленчая сустрэча для будучых валанцёраў адбудзецца 20 лютага. Жадаючых запрашаюць прыйсці ў дзённы цэнтр фонду па адрасе Лялевеля, 12. Мерапрыемства пачнецца ў 18:00. Перад сустрэчай неабходна зарэгістравацца. Зрабіць гэта можна праз Instagram арганізацыі.
Валанцёры “Цэнтра Дапамогі Жыццю” адзначаюць, што яны вельмі чакаюць тых, хто будзе дапамагаць падапечным хоспіса. Адзінае абмежаванне для будучых валанцёраў – узрост. Неабходна быць старэйшым за 25 гадоў.
Як арганізацыя дапамагае сваім падапечным
“Цэнтр Дапамогі Жыццю” – некамерцыйная дабрачынная арганізацыя, якая з’явілася ў 2017 годзе. Валанцёры дапамагаюць у двух стацыянарах хоспісаў у Гродне, у мінскім хоспісе, а таксама пацыентам паліятыўных ложкаў у Скідзелі.
Акрамя гэтага, арганізацыя рэалізуе праграму “Мабільнага хоспіса”, аказваючы сацыяльную, псіхалагічную і юрыдычную дапамогу на даму.
Азнаямленчыя сустрэчы для будучых валанцёраў “Цэнтр Дапамогі Жыццю” праводзіць 2-3 разы на год.
Чытайце таксама: «Тут шмат любві». Фотагісторыя пра жыццё дзіцячага хоспіса ў Гродне



