Няшчасны выпадак здарыўся на спецыяльна абсталяванай трасе ў нядзелю, 16 лютага. Калі 10-гадовае дзіця спускалася з горкі, у яго ўрэзаліся два цюбінгі.
Дзяўчынка каталася на цюбінгавай трасе ў Каробчыцах разам з мамай. Дзіця спускалася з гары, калі ў яго ўрэзаліся два іншыя цюбінгі. У выніку дзяўчынка атрымала множныя пераломы нагі. Ёй аказалі медыцынскую дапамогу — зараз здароўю дзіцяці нічога не пагражае.
Па факце здарэння супрацоўнікі Гродзенскага міжраённага аддзела Следчага камітэта праводзяць праверку.
Падобны інцыдэнт здарыўся і летась у мікрараёне Альшанка — тады дзіця атрымала некалькі пераломаў.
Чытайце таксама: