Навіны

Суд за пікет, дзявяты суд, здзек над сцягам. Як прайшоў тыдзень у Гродне і вобласці

Актывіста Мікалая Уласевіча зноў судзілі за пікет. 72-гадовага Васіля Дземідовіча ў канцы лютага будуць судзіць дзявяты раз. Жыхара Дзятлаўскага раёна будуць судзіць за здзек са сцяга. Рэдакцыя Hrodna.life вывучыла, што адбылося ў вобласці з 10 па 16 лютага.

Актывіста Мікалая Уласевіча зноў асудзілі за пікет

Працэс паводле арт. 24.23 ч. 1 КаАП «Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў» 10 лютага разглядала Святлана Лабор у судзе Астравецкага раёна, піша Telegram-канал «Право имеют».

Вядома, што падчас выбараў да яго прыйшла міліцыя і правяла агляд дома на прадмет «экстрэмісцкіх матэрыялаў».

Мікалай Уласевіч. Фота: Belsat

На палітвязню Вольгу Маёраву аказваюць ціск

Пра гэта на прэс-канферэнцыі распавяла Паліна Шарэнда-Панасюк, якая нядаўна эмігравала, піша racyja.com.

-Рэжым перакрыў ёй любую мажлівасць атрымаць нейкія рэчы. Пасылкі да яе не даходзяць, бо яна лічыцца «тэрарыстам». Яна не можа мыцца шампунем, мылам і так далей. Рваннё ёй там выдалі і ў гэтым хадзіць яна мусіць год за годам. Не ўлічваючы ціску як з боку адміністрацыі калоніі, так і ціску з боку жанчынаў, якія там знаходзяцца. Вольга Маёрава размаўляе па-беларуску ў калоніі. За мову таксама церпіць кпіны, гэта дыскрымінацыя зноў жа беларускай мовы.

Вольга Маёрава. Фота: «Вясна»

Instagram-акаўнт палітэмігранткі з Гродна Аляксандры Ханевіч прызналі экстрэмісцкім

Так вырашыў суд Баранавіцкага раёна 10 лютага. У сваім акаўнце жанчына распавядае, як пачаць жыццё ў новай краіне, калі табе 70 гадоў. Яна з’ехала з Беларусі праз палітычны пераслед.

Аляксандра Ханевіч пасля першага затрымання, 2020 год. Фота: Hrodna.life

Жыхара Дзятлаўскага раёна будуць судзіць за здзек са сцяга

У Дзятлаўскім раёне 29-гадовы мужчына, будучы п’яным, сарваў чырвона-зялёны сцяг з крамы. Гэта адбылося 27 студзеня ў в. Сачыўляны Дзятлаўскага раёна. Кліенты заўважылі, што сцяга няма, і паведамілі пра гэта прадаўцу. Выклікалі аператыўнікаў.

Аказалася, мужчына прыйшоў у краму ўжо п’яным. У прадаўца і іншых вяскоўцаў ён стаў прасіць грошы ў доўг на спіртное. Атрымаў адмову. Пасля гэтага сарваў сцяг — як гэта было, не памятае.

Мужчына раней прыцягваўся да крымінальнай адказнасці за незаконны абарот наркотыкаў. Нідзе не працуе, злоўжывае алкаголем. Цяпер у дачыненні да яго ўзбудзілі крымінальную справу па арт. 370 КК.

72-гадовага Васіля Дземідовіча ў канцы лютага будуць судзіць дзявяты раз

У судзе Смалявіцкага раёна 20 лютага будуць разглядаць ужо дзявятую крымінальную справу супраць пенсіянера. Гэтым разам яго абвінавачваюць паводле арт. 369 КК (абраза прадстаўніка ўлады). Справу будзе весці суддзя Аляксандр Казлоўскі, паведамляе «Вясна».

Усяго Васіля асудзілі на сем гадоў пазбаўлення волі, пры гэтым вынік апошніх трох судоў пакуль невядомы. У зняволенні Васіля Іванавіча ўтрымліваюць амаль тры гады.

Васіль Дземідовіч. Фота: «Вясна»

Папаўненне спісу экстрэмісцкіх матэрыялаў

  • Instagram-акаўнт «minsk_new.s» і яго лагатып,
  • Instagram-акаўнт «zivebelarus2022» і яго лагатып,
  • Telegram-канал «ZMAHAR»,
  • Telegram-канал «Вестник Михеева: Беларусь и мир»,
  • Telegram-канал «Паца-Ваца» і бот «Сувязь з Паца-Вацам»,
  • Telegram-канал «Лукабек» і бот у Telegram «Vendetta»,
  • Інтэрнэт-рэсурс «UA Беглый в Украину»,
  • Канал на Youtube «UA Беглый в Украину»,
  • Telegram-бот «Написать Беглому»,
  • Канал у Telegram «🗃 Экстраньюст,
  • Канал у Telegram «🗃 Ukrainian.Media»,
  • Telegram-бот «💬».

Так вырашылі суды Ленінскага раёна Гродна і Лідскага раёна.

5 жыхароў вобласці судзілі за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў

Па арт. 19.11 КаАП «Распаўсюд, выраб, захоўванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або прапагандуе такую дзейнасць» судзілі жыхароў Гродна і Воранава.

Беларусаў з другім грамадзянствам перасталі прапускаць у краіну па замежных дакументах

Беларусы, якія маюць два грамадзянства, маглі выбіраць, па якім пашпарце ўязджаць у Беларусь. Прынамсі, так было да нядаўняга часу. Цяпер практыка змянілася, паведамляе «Наша Ніва».

Былыя акторы Гродзенскага драмтэатра паставілі спектакль пра досвед дзяцей палітвязняў

Успаміны дзяцей беларускіх і савецкіх палітвязняў ляглі ў аснову спектакля «Мая маці ў турме». Яго паставіла рэжысёрка Наталля Леонава па кнізе Вольгі Вялічкі пра жыццё, мары і казкі дзяцей палітвязняў.

Фрагмент афішы спектакля па кнізе Вольгі Вялічкі «Мая мама ў турме»

Уласніка гродзенскай этнакрамы «Цудоўня» затрымалі па палітычным артыкуле

Уласніка «Цудоўні» Андрэя Несцяровіча затрымалі за быццам бы арганізацыю дзеянняў, што парушылі грамадскі парадак. Гэты артыкул выкарыстоўваецца ў Беларусі ў палітычна матываваных справах.

Андрэй Несцяровіч. Крыніца: Instagram

Гродзенскі актывіст апазіцыі пацвердзіў сваю сувязь з КДБ

Актывіст Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Яўген Дудкін прызнаў, што сапраўды супрацоўнічаў з КДБ. Але, паводле яго слоў, пасля пераезду ў Польшчу сувязяў са спецслужбамі ў яго не было. Супрацоўніцтва з КДБ ён спыніў у 2016 годзе, калі паступіў у семінарыю.

Яўген Дудкін у Гродне, 14 верасня 2020 года. Фота з архіву Hrodna.life
Падзяліцца

Апошнія запісы

«Пекла на зямлі». Гродзенка падзялілася, як працуе кадастравае агенцтва падчас рамонту

Шматгадзінныя чэргі, перфаратар і два акенца на рэгістрацыю. Дзяўчына схадзіла ў Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай…

21 лютага 2025

У конкурсе «Гродна Азот» да Дня роднай мовы паўдзельнічалі два пенсіянеры і ідэолаг

Прадпрыемства "Гродна Азот" 12 лютага ў Telegram-канале анансавала конкурс да Дня роднай мовы. Да самога…

21 лютага 2025

У Польшчы закрылі справу аб давядзенні беларускага экс-палітвязня да самагубства

Палітзняволены з Гродна Кірыл Кетурка скончыў жыццё самагубствам у Цэнтры ўтрымання пад вартай у Варшаве-Служэўцы…

21 лютага 2025

Дырэктара прадпрыемства з Ваўкавыскага раёна судзяць за разгалашэнне службовай таямніцы

Былому сенатару і дырэктару «Краснасельскбудматэрыялы» Уладзіміру Кісялёву пагражае да трох гадоў калоніі за разгалашэнне службовай…

21 лютага 2025

Сыркі «Малочнага Міру» не спадабаліся МАРГ — там знайшлі прапаганду нацызму

"Малочны Мір" абавязалі змяніць назву для серыі глазураваных сыркоў. Пасля чыёсьці скаргі ў Міністэрства антыманапольнага…

21 лютага 2025

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаецца кватэра — сапраўдны постсавецкі олдскул

На Гагарына, 25 у Гродне прадаецца двухпакаёвая кватэра з выдатна захаваным постсавецкім інтэр'ерам. Дом, у…

21 лютага 2025