Андрэй Несцяровіч. Крыніца: Instagram
Уласніка «Цудоўні» Андрэя Несцяровіча затрымалі за быццам бы арганізацыю дзеянняў, што парушылі грамадскі парадак. Гэты артыкул выкарыстоўваецца ў Беларусі ў палітычна матываваных справах.
Паводле інфармацыі Hrodna.life ад крыніц, не звязаных з сям’ёй Несцяровіча, яго затрымалі 6 лютага. Супраць прадпрымальніка завялі крымінальную справу па артыкуле 342 КК (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) за падзеі, звязаныя з пратэстамі 2020 года. У бліжэйшы час яго павінны перавесці з ІЧУ ў гродзенскі СІЗА № 1.
У 2023 годзе Несцяровіча судзілі па арт. 19.11 КаАП за быццам бы распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў. Ён атрымаў 10 сутак арышту. Пасля на яго завялі крымінальную справу паводле арт. 295 ч.2 КК «Незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў». Тады яму вынеслі прысуд, не звязаны з пазбаўленнем волі.
Андрэй Несцяровіч заснаваў этнакраму «Цудоўня» ў 2015 годзе. Пасля выбараў 2020 года крама сутыкнулася са штрафамі і пазбаўленнем памяшкання. Андрэй заставаўся ў Беларусі і падтрымліваў свой бізнес, бо лічыў яго важным для захавання і развіцця беларускай культуры. У яго два малых дзіцяці, аднаму з якіх няма яшчэ года.
Будынак былой камендатуры (палац Чацвярцінскіх) у парку Жылібера набыў канчатковыя рысы пасля абнаўлення. Праўда, новы…
Гродзенцы скардзяцца, што пракаціцца на веласіпедзе ці роліках па веладарожцы ў Пышках праблематычна. Прычына ў…
Гродзенка Вікторыя паскардзілася ў Threads, што запісацца на прыём да мясцовых артадонтаў амаль немагчыма. Пра…
Сілавікі прыйшлі да маці журналіста і блогера Валерыя Руселіка ўвечары 9 красавіка. Яны былі ў…
Валянцін Байко, намеснік дырэктара па развіцці «Контэ Спа», і яго брат, Дзмітрый Байко, намеснік дырэктара…
Grodno Coffee Festival пройдзе ў Гродне з 15 па 29 красавіка. У фестывалі возьмуць удзел…