Навіны

Жыхар Ваўкавыска змагаўся з чыноўнікамі, каб вярнуць пенсію — і перамог

Пасля выхаду на датэрміновую пенсію мужчына атрымліваў выплаты толькі чатыры месяцы — затым яны спыніліся. Здарылася гэта з-за таго, што ў лясгасе, дзе працаваў беларус, не захаваліся ягоныя працоўныя дакументы. Мужчыну за сваю пенсію прыйшлося судзіцца двойчы: спачатку ў судзе Ваўкавыскага раёна, а потым і ў Гродзенскім абласным судзе.

Жыхар Ваўкавыскага раёна з 1994 па 2001 год, а затым з 2002 па 2006 год працаваў на лесавозе. Ён вывозіў лес непасрэдна з месцаў высечкі. Гэта лічыцца асаблівымі ўмовамі працы — такі работнік мае права выйсці на пенсію па ўзросту датэрмінова.

Мужчына так і зрабіў. Ён выйшаў на пенсію датэрмінова ў красавіку 2024 года. Аднак праз чатыры месяцы выплаты спыніліся. Ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама рашэнне абгрунтавалі тым, што ў наймальніка не было дакументаў, якія пацвярджаюць, што работнік працаваў у асаблівых умовах.

Высветлілася, што дакументы ў лясгасе захоўваюцца толькі 10 гадоў. З моманту, калі мужчына там працаваў, прайшло больш часу. Менавіта таму дакументы не захаваліся.

Беларус падаў пазоў. Раённы суд пастанавіў, што рашэнне камісіі аб спыненні выплат было неабгрунтаваным. Пенсію былому кіроўцу павінны былі выплачваць зноў.

Чыноўнікі райвыканкама аспрэчылі гэтае рашэнне ў абласным судзе. Але суд Гродзенскай вобласці пакінуў скаргу без задавальнення. Акрамя таго, сведкі і былыя калегі пацвердзілі, што мужчына сапраўды працаваў на лесавозе ў той час.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродне добраўпарадкуюць Ніжні Фолюш: што будуць рабіць

Зараз у адміністрацыі Кастрычніцкага раёна распрацоўваюць планы па добраўпарадкаванні старой часткі мікрараёна на Фолюшы. Асаблівую…

19 лютага 2025

Гарадзенец паказаў у TikTok інтэрнат на Гогаля. Фота жахаюць

Гродзенец апублікаваў у TikTok падборку фота з інтэрната на Гогаля, 6. Яно знаходзіцца насупраць адміністрацыі…

19 лютага 2025

Адкрыўся і закрыўся. Што адбываецца з цюбінгавым схілам у Каробчыцах і калі адкрыецца лыжны?

Цюбінгавую трасу на гарналыжным комплексе ў Каробчыцах адкрылі для катання 15 лютага. Але ўжо праз…

19 лютага 2025

«Amazon, у чым справа?» Беларусы просяць «разблакаваць» беларускую мову на Amazon KDP: стварылі петыцыю і флэшмоб

Напярэдадні Дня роднай мовы з'явілася петыцыя да карпарацыі Amazon. У ёй патрабуюць даць магчымасць выдаваць…

19 лютага 2025

Беларусы спрабуюць спагнаць заробак са збанкрутавалага «Острова чистоты»

Адразу чатыры іскі аб выплаце заробку разглядаюць 18 лютага ў судзе Іўеўскага раёна. Беларусы судзяцца…

18 лютага 2025

«Горш, чым у хляве». Гродзенец паскардзіўся на бруд у гандлёвым цэнтры на Дзевятоўцы

Таксіст з Гродна Юрый апублікаваў у TikTok відэа з бруднымі падлогамі ў гандлёвым цэнтры на…

18 лютага 2025