Падчас рэканструкцыі спецыялісты замянілі дарожнае палатно, інжынерныя камунікацыі, а таксама мадэрнізавалі сістэмы відэаназірання і абнавілі вонкавае асвятленне. Пункт пропуску абнавілі нягледзячы на ​​тое, што патрапіць праз яго ў Польшчу ўсё роўна не атрымаецца.

Рэканструяваць «Бераставіцу» пачалі ў снежні 2023 года.

Аб адкрыцці абноўленага пункта пропуску паведаміў Telegram-канал «Пул 4 Регион». Прапускная здольнасць «Бераставіцы» складзе 3900 аўто за суткі.

Аднак трапіць праз абноўленую «Бераставіцу» у ЕС усё роўна не атрымаецца. Цяпер на мяжы з Польшчай працуе толькі адзін пасажырскі пункт пропуску — «Брэст — Цярэспаль» і адзін грузавы «Кукурыкі — Казловічы». Таксама дзейнічае грузавы чыгуначны пераход.

Польскі бок закрыў пункт пропуску «Баброўнікі», з беларускага боку «Бераставіца», у 2023 годзе пасля прысуду журналісту Анджэю Пачобуту.

Чытайце таксама: На подыум для дзяржсімволікі, які ўсталявалі ў пункце пропуску «Бераставіца», выдаткавалі 25 тыс. рублёў