На пляцоўцы “Куфар” з’явілася некалькі аб’яў аб продажы гандлёвых цэнтраў. Самая дарагая прапанова – крама «Магніт», якая знаходзіцца на праспекце Янкі Купалы. Яна абыдзецца пакупніку ў $4 млн. Самы бюджэтны варыянт знаходзіцца на вуліцы Антонава побач са Скідзельскім рынкам – там прадаецца невялікі ГЦ за $990 тыс.
Для “Магніта” шукаюць новага ўладальніка
Плошча “Магніта” складае больш за 5 тыс. м. кв., з іх 3,5 тыс. м. кв. прыдатныя пад арэнду. Прадавец адзначае зручнае транспартнае спалучэнне, паркоўку і выгаднае размяшчэнне ў шчыльна населеным раёне.
Аб’ект прадаюць за $4,3 млн.

На Вішняўцы прадаюць адразу тры гандлёвыя цэнтры
Першы з іх – «Серпантын». Як адзначае прадавец, аб’ект па ўсіх параметрах падыдзе для медыцынскай установы. У будынка ёсць паркоўка на 15 месцаў, безбар’ернае асяроддзе і шкляны дах. Плошча аб’екта – 3 тыс. м. кв. Абыдзецца гандлёвы цэнтр у $2,8 млн.
Другі гандлёвы цэнтр, які выставілі на продаж, знаходзіцца на вуліцы Кабяка, 8Б – адразу насупраць “Серпантына”. Плошча аб’екта складае амаль 2 тыс. м. кв. У аб’яве адзначаецца, што будынак шматфункцыянальны і падыдзе для розных відаў дзейнасці. За гандлёвы цэнтр просяць $1,7 млн.
Яшчэ адзін аб’ект, які можна набыць, знаходзіцца ля кальцавой развязкі праспекта Кляцкова, Індурскай шашы і вуліцы Славінскага. Ён размешчаны па суседстве з былой крамай “Ніка” (цяпер “Квасоўскі”). Плошча гандлёвага цэнтра 1, 6 тыс. м. кв. Кошт будынка — $1,5 млн.



Можна купіць гатовы ГЦ побач са Скідзельскім рынкам
Невялікі гандлёвы цэнтр на Антонава побач са Скідзельскім рынкам таксама выставілі на продаж. Гандлёвы цэнтр плошчай 738 м. кв. абыдзецца ў $990 тыс.
У аб’яве адзначаецца, што ў будынку быў зроблены якасны рамонт, таму ён гатовы да неадкладнага выкарыстання.
Чытайце таксама: У суседнім з “Домам з драконамі” будынку на Міцкевіча адкрыюць краму




