Дрэва. Ілюстрацыйнае фота pixabay.com
Гродзенцы спыталі аб азеляненні горада, патэлефанаваўшы на гарачую лінію да намесніка старшыні аблвыканкама Андрэя Жука. Жыхар БЛК папрасіў высадзіць дрэвы замест высечаных — чыноўнік пагадзіўся.
Адзін з гродзенцаў непакоіўся аб высечцы дрэў падчас пашырэння вуліцы БЛК. На яго думку, цяпер у гэтай зоне не хапае зеляніны. Зварот перанакіравалі ў гарадскую ЖКГ. Пытанне аператыўна вырашылі - у бліжэйшы час на вуліцы высадзяць новыя дрэвы.
Жыхарка вуліцы Пушкіна спытала, навошта спілоўваюць старыя дрэвы ля яе дома. Ёй патлумачылі, што расліны — у аварыйным стане, і гэта пагражае бяспецы.
Усяго паступіла 22 звароты, большасць з якіх тычыліся тэм жыллёва-камунальнай гаспадаркі і добраўпарадкавання.
Чытайце таксама: Глядзі і плач! Які зялёны быў Гродна некалі (а зараз цалкам лысы)
У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…
Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…
У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…
Польскае Міністэрства замежных спраў лічыць правакацыяй перадачу былога будынка Польскай Мацежы Школьнай у Гродне пад консульства…
Гродзенец Дзмітрый Аксюцік адкрыў на другім паверсе Triniti астравок, дзе прадае морапрадукты. У наяўнасці -…
У гродзенскай школе праводзілі конкурс малюнкаў да Дня Перамогі 9 траўня. У адным з чатаў…