Гродзенцы спыталі аб азеляненні горада, патэлефанаваўшы на гарачую лінію да намесніка старшыні аблвыканкама Андрэя Жука. Жыхар БЛК папрасіў высадзіць дрэвы замест высечаных — чыноўнік пагадзіўся.

Адзін з гродзенцаў непакоіўся аб высечцы дрэў падчас пашырэння вуліцы БЛК. На яго думку, цяпер у гэтай зоне не хапае зеляніны. Зварот перанакіравалі ў гарадскую ЖКГ. Пытанне аператыўна вырашылі - у бліжэйшы час на вуліцы высадзяць новыя дрэвы.

Жыхарка вуліцы Пушкіна спытала, навошта спілоўваюць старыя дрэвы ля яе дома. Ёй патлумачылі, што расліны — у аварыйным стане, і гэта пагражае бяспецы.

Усяго паступіла 22 звароты, большасць з якіх тычыліся тэм жыллёва-камунальнай гаспадаркі і добраўпарадкавання.

Чытайце таксама: Глядзі і плач! Які зялёны быў Гродна некалі (а зараз цалкам лысы)