Навіны

У суседнім з «Домам з драконамі» будынку на Міцкевіча будзе крама. Праект абмяркуюць

Старадаўні дом на Міцкевіча, 9 — суседні з «Домам з цмокамі» — у Новым Свеце рэканструююць пад будынак адміністрацыйна-гаспадарчага прызначэння. Там будзе крама нехарчовых тавараў і кабінеты.

Праект прадугледжвае будаўніцтва шматфункцыянальнага будынка з уладкаваннем гандлёвай залы і адміністрацыйных памяшканняў, з увязваннем архітэктурнага аблічча з прылеглымі аб’ектамі шэраговай гістарычнай забудовы.

Прылеглую да дома тэрыторыю добраўпарадкуюць: азеленяць, пракладуць дарожкі. Будынак падключаць да электрычнасці, сувязі, водаправода і каналізацыі. Ацяпленне будзе альбо ад гарадскіх цепласетак (прыярытэтны варыянт), альбо ад уласнай міні-кацельні з электракатламі, альбо ад міні-кацельні на газавым паліве ці на біямасе. Пад’езд да будынка будзе з боку Міцкевіча.

Месца будаўніцтва ўваходзіць у зону аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей і водаахоўную зону Гараднічанкі.

Што па тэрмінах?

Да канца лютага 2025 года павінны падрыхтаваць справаздачу аб уплыве на навакольнае асяроддзе (АУНА) запланаваных работ. Грамадскія абмеркаванні праекта АУНА і сход па гэтай нагодзе пройдуць да канца красавіка. У сакавіку-траўні 2025 года перадпраектную дакументацыю накіруюць на дзяржаўную экалагічную экспертызу. Рашэнне аб планаванай дзейнасці трэба будзе прыняць да канца ліпеня 2025 года.

Дамы выкупілі амаль пяць гадоў таму — інакш бы знеслі

Два дамы па Міцкевіча, 7 (вядомы як «дом з драконамі» праз характэрны разбяны дэкор) і Міцкевіча, 9 былі пабудаваны ў пачатку ХХ стагоддзя. Іх прадалі па аднаму ў 2020 годзе. Умовы продажу ўключалі забарону на разбурэнне, пашкоджанне будынкаў, пагаршэнне іх тэхнічнага стану і навукова неабгрунтаванае змяненне параметраў, страту канструктыўных і архітэктурных асаблівасцей, пагаршэнне іх успрымання, неабгрунтаванае змяненне архітэктуры фасадаў. Дамы выкупіла кампанія «Формула вады».

Да гэтага іх не раз хацелі знесці, але гараджане былі супраць. Дамы з’яўляюцца характэрнымі для гарадской драўлянай забудовы мяжы ХІХ-ХХ стагоддзяў у гістарычным раёне Новы Свет і лічыліся аднымі з яго сімвалаў. У будынка няма статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці.

Прадстаўнік кампаніі-ўладальніка Дзмітрый Жук ў 2021 годзе казаў, што «пастаўлена задача захаваць гістарычнае аблічча». На першым паверсе дома па Міцкевіча, 9 планавалі адкрыць магазін фермерскіх прадуктаў і кафэ ў стылі 1990-х. На другім паверсе — размясціць пяць апартаментаў.

Чытайце таксама: Знайшоўся спадкаемца ўладальніка дома на Міцкевіча: «Думаеце, я б давёў яго да такога стану?»

Апошнія запісы

У Гродне прадаюць падвал з дызайнерскім рамонтам

Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць маёмасць фірмы «Новое зрение». Клініку пазбавілі ліцэнзіі - яна сышла з Беларусі

У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…

15 красавіка 2025

У Гродне адкрыўся «партал у 90-я» — чарачная DEHDИ. Уладальнікі адсылаюць да рускіх фільмаў

Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…

15 красавіка 2025

У Гродне з’явіўся «пакой лютасці» — там легальна можна знішчаць рэчы і тэхніку

У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…

15 красавіка 2025

«Гэта правакацыя». Польшча пракаментавала адкрыццё расійскага консульства ў канфіскаванай польскай школе ў Гродне

Польскае Міністэрства замежных спраў лічыць правакацыяй перадачу былога будынка Польскай Мацежы Школьнай у Гродне пад консульства…

15 красавіка 2025

У Triniti з’явілася крама морапрадуктаў, дзе прадаюць «шахматныя» рулеты з рыбы

Гродзенец Дзмітрый Аксюцік адкрыў на другім паверсе Triniti астравок, дзе прадае морапрадукты. У наяўнасці -…

15 красавіка 2025