Навіны

Завадчане на «Гродна Азот» лаюць свой прафсаюз

Супрацоўнікі «Гродна Азот» пачалі крытыкаваць прафсаюзны камітэт. Яны абвінавацілі лідара ў тым, што ён не залучаны ў паляпшэнне жыллёвых умоў завадчан. У прыватнасці, у магчымасць атрымання арэнднага жылля.

Старшыня прафкама — Павел Харашун.

Для вывучэння патрэбнасці ў арэндным жыллё стварылі працоўную групу. Яе ўзначаліў намеснік генеральнага дырэктара па сацыяльных пытаннях і і ідэалагічнай рабоце Дзмітрый Габрыельчык.

У канцы студзеня апублікавалі ўказ № 38 «Аб асаблівасцях прадастаўлення і выкарыстання арэнднага жылля». Доля арэнднага жылля ў будаўніцтве павінна вырасці. Яго дадуць людзям найбольш запатрабаваных пасад.

На прадпрыемстве працавала першасная арганізацыя Беларускага Незалежнага прафсаюза. Пракуратура прыпыніла яе дзейнасць, а суд — прызнаў экстрэмісцкай арганізацыяй. Старшыню Андрэя Ханевіча асудзілі на пяць гадоў калоніі.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Літва забараніла перасякаць мяжу на матацыклах і мапедах — іх стала занадта шмат

Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць вядомы начны клуб — з абсталяваннем, штатам і базай кліентаў

У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць падвал з дызайнерскім рамонтам

Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць маёмасць фірмы «Новое зрение». Клініку пазбавілі ліцэнзіі - яна сышла з Беларусі

У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…

15 красавіка 2025

У Гродне адкрыўся «партал у 90-я» — чарачная DEHDИ. Уладальнікі адсылаюць да рускіх фільмаў

Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…

15 красавіка 2025

У Гродне з’явіўся «пакой лютасці» — там легальна можна знішчаць рэчы і тэхніку

У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…

15 красавіка 2025