Навіны

У Гродне за хабар судзяць цёзку начальніка «Белкард»

У судзе Ленінскага раёна Гродна пачалі судзіць Ганецкага Міхаіла Дзіслававіча. Верагодна, гэта начальнік вытворчасці аўтамабільных агрэгатаў завода «Белкард».

Працэс паводле арт. 430 ч. 2 КК «Атрыманне хабару» пачаўся 10 лютага. Суддзя — Наталля Горбач.

Згадкі пра Міхаіла Ганецкага зніклі з афіцыйнага сайта. Ва Упраўленні па матэрыяльна-тэхнічным забеспячэнні значацца толькі в. а. і намеснікі начальніка. Вядома, што на прадпрыемстве з лістапада 2024 года шукаюць начальніка — якога менавіта, не раскрываюць. Па нумарах, названым у тэлефонным даведніку упраўлення, не адказалі.

«Белкард», першапачаткова рамонтна-падшыпнікавы завод, адкрылі ў 1951 годзе. Складаецца з механазборачнай вытворчасці, інструментальна-механічнай, кавальска-прэсавай і вытворчасці аўтамабільных агрэгатаў.

Чытайце таксама: Гродненский «Белкард» начинает отгружать запчасти в США и уже прошел аудит на поставки в John Deere

Падзяліцца

Апошнія запісы

Для рэйсаў Гродна—Мінск закупілі кітайскіх аўтобусаў на $ 1,5 млн. Яны заменяць многія маршруткі

З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…

17 красавіка 2025

Літва забараніла перасякаць мяжу на матацыклах і мапедах — іх стала занадта шмат

Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць вядомы начны клуб — з абсталяваннем, штатам і базай кліентаў

У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць падвал з дызайнерскім рамонтам

Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць маёмасць фірмы «Новое зрение». Клініку пазбавілі ліцэнзіі - яна сышла з Беларусі

У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…

15 красавіка 2025

У Гродне адкрыўся «партал у 90-я» — чарачная DEHDИ. Уладальнікі адсылаюць да рускіх фільмаў

Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…

15 красавіка 2025