Трасы ў Каробчыцах. Крыніца: ГАКЦАР
Спецыяльныя гарматы, якія вырабляюць штучны снег, запусцілі на тэрыторыі гарналыжнага комплексу ў панядзелак.
У мінулым сезоне гарматы ўключылі ў канцы лістапада 2023 года.
Затрымка ў рабоце гарналыжнага комплексу абумоўлена цёплай зімой. Пакуль незразумела, калі ў Каробчыцах можна будзе пакатацца на цюбінгу ці лыжах. Калі тэмпература пачне расці, штучны снег растане.
Пакуль на сайце «Каробчыцкага Алімпу» размешчана інфармацыя аб часовым закрыцці комплексу ў сувязі з умовамі надвор’я.
Уваход на цюбінгавы схіл у будні дзень каштуе 10 руб., у выхадныя — 12 руб. Білеты на гарналыжны схіл абыдуцца ў 10 і 15 руб. адпаведна.
У мінулым сезоне першых наведвальнікаў комплекс прыняў у пачатку снежня. Потым комплекс быў на канікулах да студзеня, а пасля зноў працаваў некалькі тыдняў.
У гродзенскай школе праводзілі конкурс малюнкаў да Дня Перамогі 9 траўня. У адным з чатаў…
Перад Вербнай нядзеляй у касцёле святога Арханёла Міхаіла ў Навагрудку асвяцілі падарунак - абразы святых…
У Гродне на вуліцы Дальняй, 17, прадаецца дом з незвычайным інтэр'ерам, які месцамі нагадвае тэатральныя…
Будынак былой камендатуры (палац Чацвярцінскіх) у парку Жылібера набыў канчатковыя рысы пасля абнаўлення. Праўда, новы…
Гродзенцы скардзяцца, што пракаціцца на веласіпедзе ці роліках па веладарожцы ў Пышках праблематычна. Прычына ў…
Гродзенка Вікторыя паскардзілася ў Threads, што запісацца на прыём да мясцовых артадонтаў амаль немагчыма. Пра…