У Гродна прывезлі новыя тралейбусы. Крыніца: Гродзенскі гарвыканкам
Уявіце сітуацыю — вы зайшлі ў тралейбус і адкрылі дадатак банка, каб аплаціць праезд. Ён «завіс» і плацёж не паспеў прайсці. А ў дзвярах — кантралёр, які не паверыў вашым словам. Такі кейс апісалі беларускія праваабаронцы і распавялі, што можна зрабіць.
У бягучым кейсе на просьбы аплаціць наяўнымі кантралёр адмовіў. Купіць білет у кіроўцы не пусціў, закрыўшы целам праход. Але з тралейбуса беларуску таксама не выпусцілі. Выклікалі міліцыю, склалі пратакол аб адміністрацыйным парушэнні за безбілетны праезд і сказалі аплаціць штраф. Што яна і зрабіла. Але зацікавілася — ці можна абскардзіць яго і разабрацца ў сітуацыі?
«Абскардзіць пастанову аб адміністрацыйным правапарушэнні ў любым выпадку можна. Парадак залежыць ад таго, ці прызнавалі віну. Калі пастанова вынесена ў парадку арт.10.3 ПВКаАП, яна ўступае ў сілу неадкладна. За абскарджаннем у гэтым выпадку трэба звяртацца да пракурора. Калі віну не прызналі, тады трэба глядзець дакументы», — тлумачаць праваабаронцы.
Яны адзначаюць, што калі вы не згодныя з дзеяннямі кантралёраў і лічыце, што яны былі грубыя і парушылі вашы правы, можна адправіць скаргу. Яе трэба падаць у Мінсктранс (калі справа была ў Мінску) або ў Міністэрства транспарту.
Чытайце таксама: Можна будзе і вучыцца: у Гродна прывезлі новыя тралейбусы, некаторыя — незвычайнай канструкцыі
Шматгадзінныя чэргі, перфаратар і два акенца на рэгістрацыю. Дзяўчына схадзіла ў Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай…
Прадпрыемства "Гродна Азот" 12 лютага ў Telegram-канале анансавала конкурс да Дня роднай мовы. Да самога…
Палітзняволены з Гродна Кірыл Кетурка скончыў жыццё самагубствам у Цэнтры ўтрымання пад вартай у Варшаве-Служэўцы…
Былому сенатару і дырэктару «Краснасельскбудматэрыялы» Уладзіміру Кісялёву пагражае да трох гадоў калоніі за разгалашэнне службовай…
"Малочны Мір" абавязалі змяніць назву для серыі глазураваных сыркоў. Пасля чыёсьці скаргі ў Міністэрства антыманапольнага…
На Гагарына, 25 у Гродне прадаецца двухпакаёвая кватэра з выдатна захаваным постсавецкім інтэр'ерам. Дом, у…