Для навучэнцаў сярэдняй школы № 3 правялі экскурсію ў РУУС Кастрычніцкага раёна. Школьнікам паказалі, як карыстацца міліцэйскімі дубінкамі і далі патрымаць аўтаматы.
Мерапрыемства прайшло ў рамках прафарыентацыі.
Справаздача аб праведзенай экскурсіі з’явілася на Facebook-старонцы школы. На апублікаваных фота бачна, што дзеці трымаюць у руках аўтаматы, шчыты і дубінкі - імі падчас змены карыстаюцца роты патрульна-паставой службы.


Гэта не першае падобнае мерапрыемства, калі гродзенскія навучэнцы наведваюць экскурсіі з удзелам сілавікоў. Так у снежні 2024 года студэнтаў педыятрычнага факультэта ГрДМУ адправілі на экскурсію ў гродзенскую турму з «мэтай прафілактыкі правапарушэнняў».