Пункт пропуску "Бераставіца". Фота: gpk.gov.by
Рэканструкцыя пункта пропуску «Бераставіца» знаходзіцца на фінальным этапе. Адкрыццё аб’екта запланавана на люты.
Апошні раз «Бераставіцу» рамантавалі ў 2007 годзе.
Будаўнікі завяршаюць капітальную рэканструкцыю пункта пропуску. Мадэрнізацыя «Бераставіцы» праходзіла ў рамках дзяржаўнай праграмы, паведаміў старшыня ДМК Уладзімір Арлоўскі.
Аднак трапіць праз абноўленую «Бераставіцу» у ЕС усё роўна не атрымаецца. Цяпер на мяжы з Польшчай працуе толькі адзін пасажырскі пункт пропуску — «Брэст — Цярэспаль» і адзін грузавы «Кукурыкі — Казловічы». Таксама дзейнічае грузавы чыгуначны пераход.
Польскі бок закрыў пункт пропуску «Баброўнікі», з беларускага боку «Бераставіца», у 2023 годзе пасля прысуду журналісту Анджэю Пачобуту, а «Брузгі» былі зачыненыя восенню 2021 года пасля спробаў нелегальнага перасячэння мяжы мігрантамі.
Чытайце таксама: Як выжыць на мяжы: гайд з парадамі, лайфхакамі і актуальнымі правіламі
У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…
Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…
У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…
Польскае Міністэрства замежных спраў лічыць правакацыяй перадачу былога будынка Польскай Мацежы Школьнай у Гродне пад консульства…
Гродзенец Дзмітрый Аксюцік адкрыў на другім паверсе Triniti астравок, дзе прадае морапрадукты. У наяўнасці -…
У гродзенскай школе праводзілі конкурс малюнкаў да Дня Перамогі 9 траўня. У адным з чатаў…