Вядоўца Андрэй Ірха. Крыніца: яго Instagram
Фота гродзенскага вядоўцы і шоўмэна Андрэя Ірхі без яго ведама выкарыстоўвалі на сайце Mamba.ru у чужым профілі. Hrodna.life падрыхтаваў інструкцыю, як быць, калі ваша фота скралі і размясцілі на сайце знаёмстваў.
Пра сітуацыю гродзенец даведаўся выпадкова — яму даслалі скрыншот з падробленым профілем іншыя людзі. Яго фота скарыстаўся чалавек, падпісаны як Максім, 41 год.
«Але з якога хера 41 год? Паставілі б 27 не было б пытанняў», — пажартаваў вядоўца ў сваім Instagram. Таксама ён напісаў, што «будзе высвятляць», і прасіў падпісчыкаў пры магчымасці падзяліцца нумарам тэлефона «Максіма», каб патэлефанаваць і пагаварыць з ім.
Скрадзенае фота адносна свежае — Андрэй апублікаваў яго 15 студзеня ў пасце пра паездку на Эльбрус.
Калі ваша фота з вашым тварам без дазволу размясцілі на сайце знаёмстваў пад чужым імем і дадзенымі, вось што дапаможа выдаліць яго і абараніць вашы правы.
Зафіксуйце доказы:
Звычайна ў сайтаў знаёмстваў ёсць раздзелы «Падтрымка», «Зваротная сувязь» або «Палітыка прыватнасці», дзе можна знайсці кантактныя дадзеныя.
Адпраўце ў службу падтрымкі паведамленне з патрабаваннем выдаліць ілжывы профіль. Пазначце:
У многіх краінах законы аб абароне персанальных дадзеных (напрыклад, GDPR у Еўрасаюзе, Закон «Аб інфармацыі, інфарматызацыі і абароне інфармацыі» ў Беларусі, Закон аб персанальных дадзеных у Расіі) забараняюць выкарыстанне чужых малюнкаў без згоды. Калі падтрымка сайта адмаўляе ў выдаленні, нагадайце ім пра гэта.
Калі сайт ігнаруе скаргу, вы можаце падаць скаргу ў орган па абароне персанальных дадзеных. Напрыклад:
У выпадку Андрэя Ірхі яго фота размясцілі на расійскім сайце знаёмстваў. Ён можа падаць скаргу праз грамадскую электронную прыёмную Роскамнагляда, падаўшы ўсе неабходныя звесткі і прыклаўшы доказы парушэння яго правоў. Таксама ён можа звярнуцца ў Нацыянальны цэнтр абароны персанальных дадзеных у Беларусі. У скарзе трэба паказаць, што персанальныя дадзеныя выкарыстоўвалі без яго згоды на замежным рэсурсе. НЦАПД можа даць кансультацыю і прыняць меры ў рамках міжнароднага супрацоўніцтва.
Калі ілжывы профіль з’яўляецца ў пошуку Google, падайце скаргу для выдалення.
Калі ваш здымак выкарыстоўваецца для падману (напрыклад, знаёмства з мэтай вымагальніцтва), падайце заяву ў міліцыю. Калі сайт працягвае ігнараваць скаргі, можна падаць пазоў аб парушэнні правоў на выяву і патрабаваць кампенсацыю.
Калі ілжывы профіль выкарыстоўвае ваша фота для камунікацыі з іншымі людзьмі, папярэдзьце знаёмых, каб яны не трапляліся на падман.
Важна дзейнічаць хутка, бо ваш здымак могуць распаўсюджваць далей.
Шматгадзінныя чэргі, перфаратар і два акенца на рэгістрацыю. Дзяўчына схадзіла ў Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай…
Прадпрыемства "Гродна Азот" 12 лютага ў Telegram-канале анансавала конкурс да Дня роднай мовы. Да самога…
Палітзняволены з Гродна Кірыл Кетурка скончыў жыццё самагубствам у Цэнтры ўтрымання пад вартай у Варшаве-Служэўцы…
Былому сенатару і дырэктару «Краснасельскбудматэрыялы» Уладзіміру Кісялёву пагражае да трох гадоў калоніі за разгалашэнне службовай…
"Малочны Мір" абавязалі змяніць назву для серыі глазураваных сыркоў. Пасля чыёсьці скаргі ў Міністэрства антыманапольнага…
На Гагарына, 25 у Гродне прадаецца двухпакаёвая кватэра з выдатна захаваным постсавецкім інтэр'ерам. Дом, у…