Ілюстрацыйнае фота
З канца 2024 года асуджаным на «хімію» і «хатнюю хімію» па палітычных артыкулах узмацняюць пакаранне. Вядома каля 10 такіх выпадкаў. Суды па замене пакарання праходзяць нават над тымі, хто з’ехаў за мяжу.
Выпадкі з судамі аб замене абмежавання волі з накіраваннем і без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу апісаў Telegram-канал «Право имеют». Напрыклад, 6 лютага ў судзе Лідскага раёна праходзяць адразу чатыры такія пасяджэнні. Дайсці можа да пазбаўлення волі - гэта значыць, пераводу ў калонію.
У тым ліку пакаранне замянялі і палітэмігрантам, якія з’ехалі пасля вынясення прысуду. Напрыклад, так было з Рэгінай Лавор і Інай Шырокай.
Хваля судоў аб замене пакарання пачалася восенню 2024 года з Мінска, пісала «Вясна».
«<…> Логіка рэпрэсій, накіраваных на асуджаных да хатняй хіміі, мае аднолькавы характар з рэпрэсіямі супраць іншых палітвязняў. Правы людзей у такім становішчы пастаянна парушаюцца, а абараніць іх на ўзроўні дзяржавы немагчыма <…>, — каментавала тады юрыстка «Вясны».
Будынак былой камендатуры (палац Чацвярцінскіх) у парку Жылібера набыў канчатковыя рысы пасля абнаўлення. Праўда, новы…
Гродзенцы скардзяцца, што пракаціцца на веласіпедзе ці роліках па веладарожцы ў Пышках праблематычна. Прычына ў…
Гродзенка Вікторыя паскардзілася ў Threads, што запісацца на прыём да мясцовых артадонтаў амаль немагчыма. Пра…
Сілавікі прыйшлі да маці журналіста і блогера Валерыя Руселіка ўвечары 9 красавіка. Яны былі ў…
Валянцін Байко, намеснік дырэктара па развіцці «Контэ Спа», і яго брат, Дзмітрый Байко, намеснік дырэктара…
Grodno Coffee Festival пройдзе ў Гродне з 15 па 29 красавіка. У фестывалі возьмуць удзел…