Новыя тралейбусы. Крыніца: Аўтобусны парк Гродна
У Гродне працягваюць абнаўляць аўтапарк грамадскага транспарту: прывезлі 14 новых тралейбусаў. Тры з новай партыі - вучэбна-пасажырскія.
Частка з іх ужо курсіруе па горадзе, астатнія выйдуць на лініі ў бліжэйшы час, удакладнілі ў TikTok гарвыканкама.
@grodnogorispolkom Часть уже курсирует по городу, остальные выйдут на линии в ближайшее время! #гродно#троллейбус#автобус#общественныйтранспорт#годблагоустройства#беларусь ♬ Car music — Naell & CAR MUSIC MIX & Bass Boosted 4K & Музыка В Машину
Вучэбна-пасажырскія мадэлі адрозніваюцца іншай канструкцыяй кабіны кіроўцы. Там прадугледжана месца для інструктара, а пярэднія дзверы недаступныя для пасадкі і высадкі пасажыраў. У новай пастаўцы тры такія тралейбусы.
Чытайце таксама: Не паскардзішся — не паедзеш. Як у Гродне можна вырашыць транспартныя праблемы
Новыя машыны — МАЗ-203Т20. Гэта нізкападлогавыя тралейбусы, распрацаваныя на базе аўтобуса МАЗ-203. У задняй частцы салона замест шахты рухавіка ўстаноўлены дадаткова чатыры сядзенні. У залежнасці ад камплектацыі тралейбус можа быць з сістэмай аўтаномнага ходу, пнеўматычнымі штангаўлоўнікамі і кандыцыянерамі.
Па дадзеных сайта transphoto.org, у Гродне 40 тралейбусаў мадэлі МАЗ-203Т (з іх 35 — дзейны склад). Больш такіх тралейбусаў у Беларусі ёсць толькі ў Мінску.
Усяго ў Гродне 23 тралейбусныя маршруты. У працоўныя дні на лінію выходзіць 91 тралейбус.
Чытайце таксама: Гродзенскі рэтра-тралейбус расчуліў беларусаў атмасферным дэкорам
Будынак былой камендатуры (палац Чацвярцінскіх) у парку Жылібера набыў канчатковыя рысы пасля абнаўлення. Праўда, новы…
Гродзенцы скардзяцца, што пракаціцца на веласіпедзе ці роліках па веладарожцы ў Пышках праблематычна. Прычына ў…
Гродзенка Вікторыя паскардзілася ў Threads, што запісацца на прыём да мясцовых артадонтаў амаль немагчыма. Пра…
Сілавікі прыйшлі да маці журналіста і блогера Валерыя Руселіка ўвечары 9 красавіка. Яны былі ў…
Валянцін Байко, намеснік дырэктара па развіцці «Контэ Спа», і яго брат, Дзмітрый Байко, намеснік дырэктара…
Grodno Coffee Festival пройдзе ў Гродне з 15 па 29 красавіка. У фестывалі возьмуць удзел…