Жылы комплекс «Аляксандраўскі» узводзяць на месцы былых ваенных казармаў. Забудова будзе складацца з двух невысокіх дамоў, закрытай тэрыторыі і двара без машын.
Па словах забудоўшчыка, у «Аляксандраўскім» зацікаўлены не толькі беларусы.
Некаторыя расіяне прадаюць свае бізнэсы і кватэры, каб пераехаць у Гродна, сцвярджае кіраўнік сектара продажаў «Палессежылбуд» у Гродне Таццяна Арнаўт.




Метр у «Аляксандраўскім» — $ 1,5 тыс.
Кошт квадратнага метра ў «Аляксандраўскім» — 4645 руб. Кошт будзе аднолькавым для ўсіх кватэр, незалежна ад метража. Забудоўшчык прапануе ўласную растэрміноўку, прывязаную да беларускага рубля. Першапачатковы ўзнос складае 20%, а астатнюю суму можна выплаціць цягам года.
Старыя казармы абяцалі захаваць, але ў выніку іх усё роўна знеслі
Жылы комплекс будуецца на месцы былых ваенных казармаў на вуліцы Шчорса. Праект меркаваў захаванне гістарычнай забудовы, абяцаў гэта і інвестар. Але калі «Палессежылбуд» прыступіў да будаўніцтва, казармы знеслі. Забудоўшчык аргументаваў гэта тым, што будынкі былі старымі, а цагляны мур прыйшоў ў непрыдатнасць.


Цяпер на месцы казармаў узводзяцца так званыя клубныя дамы з закрытай тэрыторыяй, паркоўкай і невысокай паверхавасцю.
Чытайце таксама: Як там будаўніцтва на месцы знесеных гістарычных казармаў на Шчорса? Адзін з дамоў ужо можна ацаніць