Гродзенка паказала ў TikTok наступствы капітальнага рамонту інтэрната па вуліцы Гогаля, 9. Пасля работ на прыдамавой тэрыторыі зніклі дрэвы, а замест газона або асфальту з’явіўся бруд уперамешку з лужынамі.
Раней гродзенцы ўжо паведамлялі аб не самым удалым капрамонце на Гогаля.
Карыстальніца пад нікам Окси падзялілася ў TikTok відэа, на якім бачныя наступствы капрамонту. «Так, шыкоўна. А людзям як дадому дабрацца? Незразумела. Ну, нічога — капрамонт зрабілі, а заходзіць не абавязкова», — каментуе працу будаўнікоў гродзенка.


У каментарах пад відэа некаторыя адзначаюць, што гродзенка зняла задні двор, а жыхары трапляюць у пад’езды з другога боку.
«Уваход з боку двара! Там такі рамонт, што не ў кожнай новабудоўлі ёсць», — піша user14296.
«З гэтага боку ніколі не захадзілі людзі. Уваход у інтэрнат з другога боку», — дадае Татьяна Михалкович.
«О, Гогаля. Затое праз дарогу насупраць усё зараз выдатна», — адзначае Сергей79.BY.
На пачатку лютага аб няўдалым рамонце паведамляла і іншая гараджанка пад нікам Олена ветер. Жанчына напісала, што падчас капрамонту на Гогаля, 9 «грошы адмылі і звалілі». Таксама гродзенка адзначала, што «ў пад’ездзе рамонт жудасны. Сцены крывыя, праводка ўся абарваная».
Чытайце таксама: Дзе ў Гродне ў 2025 годзе правядуць капітальны рамонт