На некалькіх міжгародніх маршрутах Гродзенскай вобласці ўпершыню з’явілася магчымасць заплаціць за праезд у маршрутцы карткай. Тэрміналы ўсталявалі на кірунках «Гродна-Свіслач», «Гродна-Навагрудак» і «Гродна-Мінск».

Пакуль яны стаяць на маршрутах кампаніі «СимАвтоЛюкс», удакладнілі ў міжрэгіянальнай Асацыяцыі перавозчыкаў.

«Гродна і Навагрудак — папулярныя турыстычныя кірункі. І часта менавіта турысты пытаюцца, ці можна разлічыцца картай», — патлумачыла кампанія-перавозчык. Таксама тэрміналы спросцяць і паскораць разлік для кіроўцаў - не трэба шукаць рэшту. Пры гэтым магчымасць аплаты наяўнымі захоўваецца.

Раней аплаціць паездку картай можна было толькі пры папярэднім браніраванні праз сайт-агрэгатар паездак.

Пакуль ўстаноўка тэрміналаў не з’яўляецца патрабаваннем. А вось у гарадскіх маршрутках яны стануць абавязковымі ўжо з 1 лістапада. Абсталяванне для аплаты праезду банкаўскай картай усталююць ва ўсім гарадскім грамадскім транспарце.

Чытайце таксама: Кіроўца маршруткі з Гродна звярнуўся да тых, хто дае буйныя купюры — і выклікаў гнеў карыстальнікаў