Агонь не будзе гарэць з лютага па красавік. Гэта звязана з рамонтам на брацкай магіле савецкіх воінаў і партызан, паведамляе Гродзенскі гарвыканкам.

З-за фізічнага зносу помніка яму патрабуецца замена гранітных і мармуровых пліт. Таксама спецыялісты плануюць абследаваць газаправод, які вядзе да Вечнага агню.

Скончыць работы плануюць у красавіку 2025 года напярэдадні 80-годдзя перамогі ў Вялікай айчыннай вайне.

Чытайце таксама: