Пашырэнне OldCity ужо пачалося — тэрыторыю ля гандлёвага цэнтра абгарадзілі. Да канца года да OldCity прыбудуюць новыя павільёны, у якіх з’явяцца крамы і кафэ.
Новы комплекс будынкаў з’явіцца з боку вуліцы Дубко. Зараз будаўнічыя пракладваюць неабходныя камунікацыі і выконваюць земляныя працы.
З-за гэтага прыпынак «Гандлёвы цэнтр OldCity» часова перанеслі на 250 метраў. Вярнуць яго на месца плануюць да 30 траўня, паведамляе Telegram-канал Urban Hrodna. Абыходзіць будпляцоўку давядзецца і пешаходам.
Заканчэнне будаўнічых работ запланавана на лістапад 2025 года.