Праз змены клімату год ад года плытчэе Нёман. Сітуацыю магла б выправіць зіма з вялікай колькасцю снегу, але сіноптыкі адзначаюць толькі пацяпленне. Што ж чакае раку, на якой стаіць Гродна?
Нёман — адна з найбуйнейшых рэк у Беларусі. Яго ўзровень штогод падае, але ўсё ж ён дакладна не перасохне, расказаў Аляксандр Адаменка, намеснік старшыні Гродзенскага абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя для «Гродно Плюс».
Праз клімат, адсутнасць днапаглыбляльных працаў і вялікай навігацыі павялічваецца хуткасць плыні Нёмана. Чым рака хутчэйшая, тым яна вузейшая, больш звілістая і камяністая, патлумачыў чыноўнік. Гэты прынцып добра відаць на горных рэках, ён жа працуе і для Нёмана. Па словах чыноўніка, аб’ём вады пры гэтым праходзіць той жа, змяняецца хуткасць і рэчышча, праз гэта з’яўляюцца выспы і камяні.
Крытычна нізкі для суднаходства ўзровень вады ў Нёмане летам адзначаюць апошнія некалькі гадоў. Штогод летам надыходзіць перыяд, калі рэкі вымушаныя харчавацца грунтавымі водамі. Але змяненне клімату (маласнежнасць, мяккія зімы, нераўнамернае праходжанне ападкаў або іх дэфіцыт) істотна адбілася на гідралагічным рэжыме рэк.
Напрыклад, у сакавіку 2022 года праз адсутнасць дажджоў узровень вады на Нёмане ўпаў амаль удвая. У жніўні таго ж года ўзровень вады ў Нёмане пад Гродна склаў 61 см. У 2022 годзе цеплаход «Ольга Соломова» прыйшлося перагнаць на Аўгустоўскі канал.
З сярэдзіны траўня 2023 года ўзровень вады ў Нёмане ў Гродне зноў быў на небяспечна нізкай адзнацы. Да чэрвеня ён дайшоў да 55 см. Асцерагаліся нават праблем з водазабеспячэннем у прылеглых да ракі населеных пунктах, запаволення прамысловасці і сельскай гаспадаркі. Спад вады фіксавалі і ў 2024 годзе.
Мінімальны ўзровень вады ў Нёмане быў зафіксаваны ў верасні 2015 года. Тады ён складаў 11 см, і на рацэ месцамі нават агалілася дно. Найбольшы ж пад’ём вады ў Нёмане ў Гродне назіралі ў 1958 годзе, ён склаў 893 см.
Чытайце таксама:
Першая вядомая назва нашага горада - "Городенъ". Менавіта так яго называлі яшчэ ў XII стагоддзі,…
Буйны агрэгатар перавозчыкаў "Атлас" абвясціў пра зніжэнне коштаў на квіткі: да канца лютага можна дабрацца…
Літоўскія памежнікі выявілі падземны ход даўжынёй 25 метраў у раёне вёскі Пашальчай, каля мяжы з…
Пераможцам аўкцыёну па продажы будынка былой каралеўскай сядзібы Панямунь стала царква «Слова Божае» хрысціян веры…
Участкі на Вялікай Траецкай, якія ў мінулым адносіліся да гістарычнага раёна Школьны двор, плануюць выставіць…
Пад Гроднам прадаюць глэмпінг. Трохкутны дом «Зорка над Нёманам» атачае хваёвы лес, а ў 150…