Пад Гроднам прадаюць глэмпінг. Трохкутны дом «Зорка над Нёманам» атачае хваёвы лес, а ў 150 метрах ад участку працякае Нёман. Інфармацыя аб продажы гатовага бізнесу з’явілася на пляцоўцы «Куфар».

Уласная купель, падлога з падагрэвам і панарамныя вокны

У доміку плошчай 130 кв.м. ёсць спальня з печчу-камінам, антрэсоль з дадатковым спальным месцам і санвузел з уцепленай падлогай і бойлерам. Маецца і мінікухня з неабходнай тэхнікай: электраплітой, чайнікам, мікрахвалеўкай і посудам. Таксама ў доме ўстаноўлены панарамныя вокны.

Вонкавае і ўнутранае аздабленне доміка — імітацыя бруса. На тэрасе можна размясціць крэслы-шэзлонгі, столік і крэслы — іх уладальнік прадае разам з бізнесам.

Участак акружаны хваёвым лесам, а ў 5 км знаходзіцца Аўгустоўскі канал

Плошча ўчастка — 13 сотак, але яе можна пашырыць да 23 сотак. На ўчастку высаджаны туі і ядлоўцы, вакол глэмпінгу расце хваёвы лес, а ў 150 метрах працякае Нёман. Да ўчастка праведзена каналізацыя, таксама ёсць уласная свідравіна.

Глэмпінг знаходзіцца ў 5 км ад Аўгустоўскага каналу і ў 13 км ад палацава-паркавага комплексу Свяцк.

Глэмпінг разлічаны на аматараў экатурызму

Уладальнік бізнэсу адзначае, што гэта «адасобленае месца з прыгожай прыродай і гарадскім камфортам». Глэмпінг падыдзе аматарам прыроды, рыбалкі і палявання. Таксама домік можна выкарыстоўваць для экатурызму.

За гатовы бізнэс просяць 187 250 руб. ($ 57 тыс.).

Чытайце таксама: Побач з Аўгустоўскім каналам з’явіцца глэмпінг