Котку Басю з Гродзенскага заапарка намінавалі на міжнародную прэмію «Мой ласковый и нужный зверь». Яе яшчэ называюць «Лохматый Оскар». У гродзенскай коткі ёсць шанец атрымаць прыз журы і перамагчы ў народным галасаванні. Але прэмія на самой справе аказалася не асабліва міжнароднай. Hrodna.life разабраўся, чаму ўдзел у конкурсе можа быць сумнеўным з пункту гледжання іміджу.
Конкурс «Мой ласковый и нужный зверь» з 2019 года праводзіць адміністрацыя Зяленаградскай муніцыпальнай акругі Калінінградскай вобласці. У конкурсе дзве намінацыі: адна для жывёл, а другая для зоаабаронцаў. Вынікі стануць вядомыя ў сакавіку. Пераможцы атрымаюць кубкі, дыпломы і прызы ад спонсараў.
Котка Бася атрымала намінацыю за тое, што «працуе ў заапарку мышалоўкай і абараняе птушак ад грызуноў». Яна трапіла ў Гродзенскі заапарк позняй восенню 2022 года маленькім кацянём: яе падкінулі пад заапарк, яна была слабой і поўнай паразітаў. Супрацоўнікі аддзялення «Птушкі» забралі кацянё сабе. За тры месяцы Басю вылечылі і адкармілі.
Цяпер вечарамі котку зачыняюць у вялікім двухпавярховым будынку птушніка, дзе яна ўсю ноч палюе на мышэй. А ў пачатку кожнага працоўнага дня разам з кіраўніцай аддзялення робіць абавязковы абход тэрыторыі. Дарэчы, імя Бася котцы далі ў гонар старых гродзенскіх воданапорных вежаў, якія ў народзе называюць Кася і Бася.
Хоць у конкурсе ёсць па адным намінанце з Англіі і Партугаліі, астатнія ўдзельнікі прадстаўляюць Расію ці акупаваныя Расіяй тэрыторыі Украіны. Напрыклад, сабака «Победа» намінаваны за тое, што правёў расійскіх салдат праз мінныя палі, прадстаўляе Херсонскую вобласць Украіны, якую арганізатары конкурсу лічаць расійскай. У нямецкай аўчаркі Ванды пазначана «Марыупаль, Расія», хоць горад, як і іншыя акупаваныя тэрыторыі, застаецца міжнародна прызнанай часткай Украіны. Тыгравы пітон Анжэліна намінаваны за тое, што «стаў удзельнікам спецыяльнай ваеннай аперацыі». А котка Багіра — за тое, што «служыць у расійскіх артылерыстаў, высочваючы дроны».
Такім чынам, зоаабарончы конкурс актыўна прапагандуе вайну Расіі супраць Украіны. Сабака «Победа» цяпер лідзіруе ў галасаванні інтэрнэт-карыстальнікаў.
У намінацыі «У адказе за тых», у якой узнагароджваюць зоаабаронцаў, удзельнічае мінскае грамадскае аб’яднанне абароны жывёл «Эгіда». Яно займаецца выратаваннем бяздомных жывёл, якім у іншым выпадку пагражае эўтаназія.
Зяленаградск — невялікі курортны горад на беразе Балтыйскага мора ў Калінінградскай вобласці. У 2010-я гады мясцовыя ўлады пачалі выкарыстоўваць вобраз катоў як неафіцыйны сімвал горада. У 2018 годзе ў Зяленаградску ўвялі афіцыйную пасаду «каташэфа» — чалавека, які даглядае вулічных катоў, корміць іх і прыбірае ў пабудаваных для іх дамках.
Аднак на практыцы гэтая ініцыятыва не вырашыла праблему бяздомных жывёл. У той жа час расійскі вопыт зацікавіў Ліду — там у 2024 годзе заявілі, што хочуць стварыць «горад катоў» па прыкладзе Зяленаградска.
Медыі ў выгнанні маюць абмежаваныя магчымасці зарабляць на рэкламе і прыцягваць партнёраў для сваіх праектаў. Калі ласка, падтрымайце нас, калі гэта для вас бяспечна.
Мы працягваем працаваць для гродзенцаў ва ўсім свеце дзякуючы вашай падтрымцы!
Праз змены клімату год ад года плытчэе Нёман. Сітуацыю магла б выправіць зіма з вялікай…
Пераможцам аўкцыёну па продажы будынка былой каралеўскай сядзібы Панямунь стала царква «Слова Божае» хрысціян веры…
Участкі на Вялікай Траецкай, якія ў мінулым адносіліся да гістарычнага раёна Школьны двор, плануюць выставіць…
Пад Гроднам прадаюць глэмпінг. Трохкутны дом «Зорка над Нёманам» атачае хваёвы лес, а ў 150…
Амаль гатовая «каробка» аднаго з будынкаў, якія «Палесежылбуд» узводзіць на месцы знесеных аўтэнтычных казармаў канца…
Пры наяўнасці вышэйшай адукацыі, вопыту работы і веданні кітайскай мовы выкладчыку ў ГрДУ імя Янкі…