Чарга на аўтамыйню. Крыніца: AutoGrodno
У Гродне на аўтамыйнях утварыліся такія велізарныя чэргі, якіх не бачылі ўжо 10 гадоў. Чаканне можа займаць гадзіну і больш, скардзяцца кіроўцы. У сацсетках актыўна абмяркоўваюць праблему, дзеляцца відэа і каментарамі. Што стала прычынай ажыятажу і ў які час лепш мыць машыну?
На мыйнях самаабслугоўвання ў Гродне чэргі з раніцы і да вечара, піша AutoGrodno. Такая сітуацыя, напрыклад, на вуліцы Гаражнай, распавёў таксіст Арцём, аўтар відэаблога. «Я яшчэ паспеў раніцай заехаць, памыць яе, але яна ўжо брудная, наступны раз памыю яе позна ўвечары або рана раніцай», — дзеліцца ён. Машыны ездзяць па горадзе забруджаныя.
Прычына сітуацыі, якая склалася, хутчэй за ўсё, у шчодрай апрацоўцы дарог рэагентамі. Праз адсутнасць снегу хімія застаецца на праезнай частцы і хутка забруджвае аўтамабілі.
Сёлета Спецаўтагаспадарка апрацоўвае вуліцы процігалалёднымі сродкамі прэвентыўна — за тры гадзіны да прагназаванага сіноптыкамі мінусу, каб не паспеў утварыцца лёд.
Дарогі пачнуць прыбіраць бліжэй да вясны. Пакуль сітуацыя не зменіцца, бруд на кузавах будзе назапашвацца.
Сярэдні час чакання на мыйнях вырас да 40 хвілін, а ў чарзе часам стаіць да 22 машын, падзяліўся кіраўнік сеткі аўтамыек «7 минут». Такога ён не памятае з 2015 года, калі чэргі на мыйнях самаабслугоўвання былі праз дэфіцыт паслугі. Зараз такіх мыйняў стала ўтрая больш, і нармальны час чакання — каля 10 хвілін.
Мужчына рэкамендаваў прыязджаць да 8 раніцы або пасля 22 гадзін, калі нагрузка мінімальная, і купляць жэтоны загадзя. Таксама ёсць спад чэргаў з 16:00 да 17:30.
Чарга рухаецца павольней на мыйках, дзе ёсць рэжым турбапены.
Кіраўнік аўтамыйні перакананы, што ў бліжэйшыя 2−3 дні сітуацыя палепшыцца: дарогі робяцца больш сухімі, і машыны будуць пэцкацца менш.
Чытайце таксама: У Беларусі тэстуюць новы супрацьгалалёдны рэагент. Ён павінен менш шкодзіць абутку, аўтамабілям і экалогіі
Будынак былой камендатуры (палац Чацвярцінскіх) у парку Жылібера набыў канчатковыя рысы пасля абнаўлення. Праўда, новы…
Гродзенцы скардзяцца, што пракаціцца на веласіпедзе ці роліках па веладарожцы ў Пышках праблематычна. Прычына ў…
Гродзенка Вікторыя паскардзілася ў Threads, што запісацца на прыём да мясцовых артадонтаў амаль немагчыма. Пра…
Сілавікі прыйшлі да маці журналіста і блогера Валерыя Руселіка ўвечары 9 красавіка. Яны былі ў…
Валянцін Байко, намеснік дырэктара па развіцці «Контэ Спа», і яго брат, Дзмітрый Байко, намеснік дырэктара…
Grodno Coffee Festival пройдзе ў Гродне з 15 па 29 красавіка. У фестывалі возьмуць удзел…