Дзіцячая пляцоўка. Фота: pixabay.com
У вобласці ўсталююць больш за 2,5 тыс. смеццевых кантэйнераў, добраўпарадкуюць 1,5 тыс. дзіцячых пляцовак і рэканструююць газоны плошчай больш за 16 тыс. га. Такія планы па добраўпарадкаванні прыдамавых тэрыторы агучылі ў Гродзенскім абласным камітэце прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.
Плануецца, што ў 2025 годзе ўладкуюць і адрамантуюць каля 1,5 тыс. спартыўных і дзіцячых пляцовак у дварах.
Сёлета таксама ўсталююць і адрамантуюць больш за 2500 кантэйнераў для збору адходаў, з іх 360 урнаў будуць прызначаны для раздзельнага збору смецця.
У вобласці рэканструююць газоны агульнай плошчай 16,6 га. У прыватнасці, закладуць алеі, высадзяць дэкаратыўныя кусты, абновяць старыя клумбы і ўсталююць малыя архітэктурныя формы. Таксама камунальныя службы плануюць высадзіць 3,5 млн кветак — на 2,5 млн больш, чым у 2024 годзе.
Таксама ў вобласці плануюць знесці пустуючыя і старыя дамы — дэмантуюць каля 440 будынкаў.
Чытайце таксама: Дзе ў Гродне ў 2025 годзе правядуць капітальны рамонт
Будынак былой камендатуры (палац Чацвярцінскіх) у парку Жылібера набыў канчатковыя рысы пасля абнаўлення. Праўда, новы…
Гродзенцы скардзяцца, што пракаціцца на веласіпедзе ці роліках па веладарожцы ў Пышках праблематычна. Прычына ў…
Гродзенка Вікторыя паскардзілася ў Threads, што запісацца на прыём да мясцовых артадонтаў амаль немагчыма. Пра…
Сілавікі прыйшлі да маці журналіста і блогера Валерыя Руселіка ўвечары 9 красавіка. Яны былі ў…
Валянцін Байко, намеснік дырэктара па развіцці «Контэ Спа», і яго брат, Дзмітрый Байко, намеснік дырэктара…
Grodno Coffee Festival пройдзе ў Гродне з 15 па 29 красавіка. У фестывалі возьмуць удзел…