Навіны

Дом быту ў цэнтры Гродна паспрабуюць прадаць з чацвёртай спробы — са зніжкай 40%

Дом быту зноў выставілі на аўкцыён. Стартавая сума лота — больш за 6 млн руб. ($ 1,8 млн). Да гэтага будынак спрабавалі прадаць у лістападзе 2024 года па такім жа кошце. У ліпені 2024 года за Дом быту прасілі 8 млн руб ($ 2,5 млн). Першую спробу продажу зрабілі у сакавіку 2024 года — стартавая сума лота склала 10 млн рублёў (амаль $ 3,13 млн).

Калі пакупнік не мадэрнізуе будынак, яго чакае штраф

Лот уключае ў сябе будынак агульнай плошчай 6470 кв.м. Таксама да яго адносяцца тэхнічны склеп і тэхнічны паверх. Цяпер там здаюцца ў арэнду 41 памяшканне, частка ўваходу і дзве часткі даху.

Пакупнік будзе абавязаны правесці мадэрнізацыю або рэканструкцыю і ўвесці будынак у эксплуатацыю на працягу трох гадоў пасля заключэння дагавора аб продажы. Інакш яго чакае штраф у 1000 базавых велічынь (40 тыс. руб), і такі ж — за кожныя паўгода пратэрміноўкі.

Паўторны аўкцыён адбудзецца 18 лютага, адпаведная інфармацыя з’явілася на сайце Гродзенскага цэнтра нерухомасці.

Дом быту планавалі знесці, а потым вырашылі мадэрнізаваць

Дом быту збудавалі 1971 годзе ў стылі савецкага мадэрнізму. У канцы 1960-х дзеля яго знеслі цэлы квартал на Замкавай.

У 2019 мясцовыя ўлады прапанавалі знесці ужо сам Дом быту, бо будынак не ўпісваецца ў гістарычны цэнтр. Аднак ужо ў 2020-м ад зносу адмовіліся. Будынак вырашылі рэканструяваць — меркавалася, што там з’явіцца гасцініца.

Чытайце таксама: Як можа выглядаць Замкавая без Дому быту

Падзяліцца

Апошнія запісы

Палац Чацвярцінскіх у Гродне набыў канчатковыя рысы — аўтэнтычны дах аднаўляць не будуць

Будынак былой камендатуры (палац Чацвярцінскіх) у парку Жылібера набыў канчатковыя рысы пасля абнаўлення. Праўда, новы…

11 красавіка 2025

«Стаміўся пераскокваць сабачак і дзетак». Веласіпедысты не могуць дамовіцца з пешаходамі ў Пышках

Гродзенцы скардзяцца, што пракаціцца на веласіпедзе ці роліках па веладарожцы ў Пышках праблематычна. Прычына ў…

11 красавіка 2025

Гродзенцы скардзяцца на вялікія чэргі да артадонтаў — у некаторых клініках няма запісу нават на 2026 год

Гродзенка Вікторыя паскардзілася ў Threads, што запісацца на прыём да мясцовых артадонтаў амаль немагчыма. Пра…

11 красавіка 2025

На журналіста з Гродна Валерыя Руселіка збіраюць «арыентыроўку». Прыйшлі да яго сталой мамы

Сілавікі прыйшлі да маці журналіста і блогера Валерыя Руселіка ўвечары 9 красавіка. Яны былі ў…

11 красавіка 2025

Гродзенцы браты Байко ўвайшлі ў ТОП-100 паспяховых бізнесменаў Беларусі — але апускаюцца ўсё ніжэй

Валянцін Байко, намеснік дырэктара па развіцці «Контэ Спа», і яго брат, Дзмітрый Байко, намеснік дырэктара…

10 красавіка 2025

У красавіку ў Гродне пройдзе лакальны кававы фестываль. Колькі каштуе сэт і хто удзельнікі?

Grodno Coffee Festival пройдзе ў Гродне з 15 па 29 красавіка. У фестывалі возьмуць удзел…

10 красавіка 2025