Гродзенец Павел Юшкевіч, які жыве ў Торуні, атрымаў польскае грамадзянства па рашэнні Куяўска-Паморскага ваяводы. Раней польскія спецслужбы палічылі Юшкевіча нядобранадзейным і хадайнічалі аб ануляванні яго віду на жыхарства. Хаця Павал пражыў у Польшчы 20 гадоў.
У студзені 2024 года з-за сакрэтнага заключэння польскіх спецслужбаў Юшкевічу анулявалі пастаянны від на жыхарства. Згодна з выдадзеным загадам, гродзенец павінен быў пакінуць Польшчу да 4 лютага 2024 года.
Каб пазбегнуць дэпартацыі, Юшкевіч падаў заяву на міжнародную абарону. А ў ліпені 2024 года ваяводскі адміністрацыйны суд у Варшаве, разгледзеўшы справу гродзенца, адмяніў рашэнне аб пазбаўленні пастаяннага віда на жыхарства.
Справа стала прэцэдэнтнай — па словах адваката Міхала Хайдука, які вёў справу Юшкевіча, спецслужбы рэдка мяняюць прынятыя рашэнні па замежных грамадзянах.
У студзені 2025 года быдгашчскі канал TVP 3 паведаміў, што рашэннем Куяўска-Паморскага ваяводы Павел Юшкевіч атрымлівае польскае грамадзянства.
Павел Юшкевіч прыехаў у Польшчу ў 2003 годзе. Тут жа ён атрымаў некалькі магістарскіх адукацый і скончыў аспірантуру. Мужчына працаваў выкладчыкам ва ўніверсітэце Мікалая Каперніка ў Торуні і ўніверсітэце WSB Merito у Быдгашчы.
Першая вядомая назва нашага горада - "Городенъ". Менавіта так яго называлі яшчэ ў XII стагоддзі,…
Буйны агрэгатар перавозчыкаў "Атлас" абвясціў пра зніжэнне коштаў на квіткі: да канца лютага можна дабрацца…
Літоўскія памежнікі выявілі падземны ход даўжынёй 25 метраў у раёне вёскі Пашальчай, каля мяжы з…
Праз змены клімату год ад года плытчэе Нёман. Сітуацыю магла б выправіць зіма з вялікай…
Пераможцам аўкцыёну па продажы будынка былой каралеўскай сядзібы Панямунь стала царква «Слова Божае» хрысціян веры…
Участкі на Вялікай Траецкай, якія ў мінулым адносіліся да гістарычнага раёна Школьны двор, плануюць выставіць…