Вокладка песні "Дзве сястры". Крыніца: YouTube-канал Art Asma
Гродзенскі прадпрымальнік Артур Рымша выпусціў кліп на песню «Дзве сястры» — у ёй мужчына спявае аб моцным саюзе Беларусі і Расіі. У роліку з’яўляецца і Яўген Якуш — балетмайстар гродзенскага драмтэатра.
Песню «Дзве сястры» Рымша выпусціў у снежні 2024 года, прымеркаваўшы яе да 25-годдзя Саюзнай дзяржавы. У кампазіцыі спяваецца аб сястрынстве дзвюх краін, якія на «адной карце свету адзіныя, моцныя».
Ужо ў студзені 2025 года Рымша апублікаваў кліп на песню, адзначыўшы, што гэта яго першая прафесійная праца. Сам ролік зняты ў адной лакацыі, сюжэту ў кліпе няма. Затое там з’яўляецца балетмайстар гродзенскага драмтэатра Яўген Якуш, які на пачатку відэа выконвае балетныя па.
Артур Рымша валодае гродзенскім стрып-клубам «Рэлакс» на вуліцы Кірава, а таксама кафэ «Рандэву». У 2019 гродзенец балатаваўся у Палату прадстаўнікоў нацыянальнага сходу Беларусі. У сваёй праграме кандыдата ён абяцаў развіць прадпрымальніцтва ў вобласці, павысіць палітычную граматнасць моладзі і паклапаціцца аб пажылых людзях.
Чытайце таксама: Перад выбарамі дзяржмедыі закідваюць гродзенцаў агітацыйнымі відэа
У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…
Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…
У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…
Польскае Міністэрства замежных спраў лічыць правакацыяй перадачу былога будынка Польскай Мацежы Школьнай у Гродне пад консульства…
Гродзенец Дзмітрый Аксюцік адкрыў на другім паверсе Triniti астравок, дзе прадае морапрадукты. У наяўнасці -…
У гродзенскай школе праводзілі конкурс малюнкаў да Дня Перамогі 9 траўня. У адным з чатаў…