Навіны

«Лідскае піва» адмовілася ад пінт — усё з-за санкцый

«Лідскае піва» памяняла фармат тары для брэнда KORONET Lager. Прычына ў адсутнасці патрэбнай тары — яе не могуць імпартаваць з-за санкцый.

Раней KORONET Lager выпускалі ў пінтах — банках па 0,568 літраў. Цяпер аб’ём пакавання складае 0,45 літра, а на банках з’явіўся надпіс «4/5 пінты».

На прадпрыемстве адзначылі, што прычына ў санкцыях. Таму банкі аб’ёмам 0,568 літра ад заходнееўрапейскіх пастаўшчыкоў пакуль не імпартуюцца, піша Office Life.

У «Лідскім піве» дадалі, што ўважліва маніторыць сітуацыю і пры першай жа магчымасці вернуць фармат піва ў пінтах.

Пры гэтым піва ў шкляных бутэльках з такім самым аб’ёмам выпускаецца, як і раней.

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

Літва забараніла перасякаць мяжу на матацыклах і мапедах — іх стала занадта шмат

Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць вядомы начны клуб — з абсталяваннем, штатам і базай кліентаў

У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць падвал з дызайнерскім рамонтам

Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць маёмасць фірмы «Новое зрение». Клініку пазбавілі ліцэнзіі - яна сышла з Беларусі

У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…

15 красавіка 2025

У Гродне адкрыўся «партал у 90-я» — чарачная DEHDИ. Уладальнікі адсылаюць да рускіх фільмаў

Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…

15 красавіка 2025

У Гродне з’явіўся «пакой лютасці» — там легальна можна знішчаць рэчы і тэхніку

У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…

15 красавіка 2025