Валанцёры грамадскай арганізацыі «Адданае сэрца» просяць гродзенцаў дапамагчы з мэбляй. У домік для катоў, які ў кастрычніку 2024 года пераехаў на новае месца, патрабуюцца сталы, тумбачкі і камоды.
Для камфорту не толькі катоў, але і наведвальнікаў, валанцёры хочуць абставіць памяшканні прытулку мэбляй. Пакуль клеткі з катамі даводзіцца ставіць на падлогу, што стала «асобным болем для валанцёраў».
«Сагнуцца і разагнуцца 19 разоў падчас прыборкі клетак, якія стаяць на падлозе… Спіна і калені ўжо даўно пакінулі чат», — скардзяцца ў Instagram «Адданага сэрца» валанцёры.
Зараз доміку для катоў патрэбныя сталы — у прыярытэце кухонныя, а таксама тумбачкі з высоўнымі скрынямі, камоды, стэлажы і пластыкавыя скрыні.
Валанцёры дадаюць, што будуць удзячныя гродзенцам, калі тыя прывязуць мэблю ў прытулак самастойна.
Чытайце таксама: Гродзенскія валанцёры арганізавалі таемнага Санту для жывёл і ўзарвалі TikTok
Першая вядомая назва нашага горада - "Городенъ". Менавіта так яго называлі яшчэ ў XII стагоддзі,…
Буйны агрэгатар перавозчыкаў "Атлас" абвясціў пра зніжэнне коштаў на квіткі: да канца лютага можна дабрацца…
Літоўскія памежнікі выявілі падземны ход даўжынёй 25 метраў у раёне вёскі Пашальчай, каля мяжы з…
Праз змены клімату год ад года плытчэе Нёман. Сітуацыю магла б выправіць зіма з вялікай…
Пераможцам аўкцыёну па продажы будынка былой каралеўскай сядзібы Панямунь стала царква «Слова Божае» хрысціян веры…
Участкі на Вялікай Траецкай, якія ў мінулым адносіліся да гістарычнага раёна Школьны двор, плануюць выставіць…