Штогод у Гродзенскай вобласці выяўляюць больш за 6 тысяч анкалагічных захворванняў. Па стане на 2025 год на ўліку ў анколагаў стаіць больш за 38 тысяч жыхароў рэгіёна. Цяпер гродзенскія медыкі прымяняюць сучасныя метады лячэння раку, якія дазваляюць падоўжыць жыццё людзям з анкалагічнымі дыягназамі.
Прынцып таргетнай тэрапіі заключаецца ў тым, што пацыентам даюць спецыяльныя прэпараты. Яны блакуюць малекулы, якія спрыяюць росту і дзяленню ракавых клетак. Некаторыя з прэпаратаў могуць быць у выглядзе таблетак, таму прымаць іх можна і дома, але выконваючы строгі распарадак і не прапускаючы прыём.
Упершыню вопыт таргетнай тэрапіі ў Гродзенскай вобласці прымянілі ў 2006 годзе супраць раку малочнай залозы. Эксперымент аказаўся паспяховым і пасля медыкі сталі пашыраць спектр анкалагічных захворванняў, да якіх прымянялася таргетная тэрапія.
«Лекі, як правіла, прызначаюцца пры чацвёртай стадыі, пры распаўсюджаным працэсе, вядома, мы падаўжаем жыццё пацыентам. Напрыклад, раней пры раку лёгкага пацыенты жылі ў сярэднім 8 месяцаў, зараз дзякуючы сучасным прэпаратам удаецца падоўжыць іх жыццё да трох гадоў і больш. Прымаючы гэтыя таблеткі, дапусцім, пры раку малочнай залозы з метастазамі ў касцях, печані, лёгкіх, пацыенты спакойна ходзяць на працу, словам, вядуць звыклае жыццё і пачуваюць сябе значна лепш», — распавяла газеце «Гродзенская праўда» загадчыца анкалагічнага аддзялення № 4 Гродзенскай універсітэцкай клінікі ўрач-анколаг Таццяна Астапенка.
Яшчэ адзін падыход у лячэнні анкалогіі, які прымяняюць урачы Гродзенскай вобласці, — імунатэрапія. Гэты метад лячэння можа быць як самастойным, так і сумесным з хіміятэрапіяй або таргетнай тэрапіяй. Ва ўсіх выпадках лячэнне падбіраецца індывідуальна.
Сутнасць імунатэрапіі заключаецца ў тым, што спецыяльныя прэпараты актывуюць імунітэт арганізма, а ён у сваю чаргу змагаецца з пухлінай.
«Гэтыя сучасныя метады лячэння пацыенты пераносяць добра, у асноўным без пабочных эфектаў. У любым выпадку магчымая карэкцыя лячэння, доз. Важна своечасова звярнуцца да лекара, раіцца з ім», — адзначае Астапенка.
Чытайце таксама: Ганна Бенідзэ: «Спатрэбілася 80 дзён, каб усвядоміць — у мяне анкалогія»
Першая вядомая назва нашага горада - "Городенъ". Менавіта так яго называлі яшчэ ў XII стагоддзі,…
Буйны агрэгатар перавозчыкаў "Атлас" абвясціў пра зніжэнне коштаў на квіткі: да канца лютага можна дабрацца…
Літоўскія памежнікі выявілі падземны ход даўжынёй 25 метраў у раёне вёскі Пашальчай, каля мяжы з…
Праз змены клімату год ад года плытчэе Нёман. Сітуацыю магла б выправіць зіма з вялікай…
Пераможцам аўкцыёну па продажы будынка былой каралеўскай сядзібы Панямунь стала царква «Слова Божае» хрысціян веры…
Участкі на Вялікай Траецкай, якія ў мінулым адносіліся да гістарычнага раёна Школьны двор, плануюць выставіць…