Жыхара Ваўкавыска Леаніда Трафімовіча пачалі судзіць 21 студзеня. Працэс па арт. 370 КК “Здзек з дзяржаўных сімвалаў” разглядаюць у закрытым судовым пасяджэнні.
Судзіць хлопца Мікалай Сяргейка, піша Telegram-канал “Право имеют”.
Верагодна, абвінавачаны – гэта затрыманы ў лістападзе 2024 года 16-гадовы падлетак, навучэнец каледжа. Ён чакаў прыяцеля ў пад’ездзе на апошнім паверсе, узламаў замок дзвярэй і выйшаў на дах. Убачыўшы сцяг, падлетак дастаў складаны нож і зрэзаў яго, а дома схаваў у шафу. Супрацоўнікі ЖКГ заўважылі прапажу і звярнуліся ў міліцыю.
Вядома, што ў 13 гадоў ён сыходзіў з дому.
Чытайце таксама: У Гродне будуць паказваць чырвона-зялёныя галаграмы



