Клубніцы ў шакаладзе. Фота: Instagram myloverberry.grodno
Гродзенка купіла клубніцы ў шакаладзе ад кавярні MyLoverBerry і вырашыла пакаштаваць яе на відэа. Дзяўчыну чакаў непрыемны сюрпрыз: пасля першага ўкусу яна зразумела, што клубніца сапсаваная, а зняўшы шакалад, убачыла цвіль.
Адна ягада ў шакаладзе каштавала 7 рублёў. З моманту пакупкі, па словах дзяўчыны, прайшло менш за суткі, і дзве іншыя куленыя клубніцы былі ў добрым стане. Таксама яна купіла ў кавярні маліны ў шакаладзе і дубайскі шакалад, але «там сітуацыя лепшая». Відэа з няўдалай дэгустацыяй дзяўчына апублікавала ў TikTok.
Адна з каментатарак пад відэа падзялілася, што чатыры разы купляла клубніцы ў шакаладзе ў MyLoverBerry і ўсе разы яны былі сапсаваныя. Іншая купляла там наборы ягад і сапсаваныя былі «як мінімум адна-дзве». Яшчэ некалькі чалавек паскардзіліся на свой негатыўны досвед:
«Проста шок… але я ўжо падобнае не першы раз бачу»
«У мяне такая ж сітуацыя была, толькі ў Мінску ў кавярні, пірожнае было з цвіллю».
«Мне падарылі букет з клубніцамі ў шакаладзе, як раз і Гродна і гэтай крамы, я атруцілася на наступны ж дзень, больш наогул не магу есці, страшна».
Пісалі таксама, што да адкрыцця кафэ, пакуль брэнд працаваў толькі на дастаўку, сервіс і якасць былі лепшымі. Скардзіліся на дрот у дэсерце, на сырыя ўнутры сырнікі, несалёную яечню і дрэнны сервіс. Шмат скаргаў было і на кавярню ў Мінску.
Каментатары спачувалі аўтарцы відэа, раілі выпіць прабіётыкі, вярнуць няякасны прадукт і адпраўлялі да канкурэнтаў - у кафэ «Ягода». Таксама звярталі ўвагу, што прычына можа быць у тым, што мытыя клубніцы псуюцца вельмі хутка — цвіль пад шакаладам можа вырасці і за дзве-тры гадзіны. Адна з дзяўчын адзначыла сезоннасць прадукта: «Як паказвае досвед: усяму свой час. І якасць, і кошт будзе на вышыні». Былі ўсё ж і тыя, хто хваліў прадукцыю:
«Шмат разоў атрымлівала дастаўку з іх клубніцамі і тд. і ўсё было выдатна».
Аўтарка відэа таксама напісала ў Instagram кавярні. У якасці кампенсацыі ёй прапанавалі «выбачальныя 4 клубнічкі».
Кафэ Myloverberry на Кірава, 3 адкрылася год таму — і ў першыя дні там не заўсёды можна было знайсці вольнае месца. Інтэр'ер зрабілі «інстаграмным» і ружовым. Кафэ-кандытарская спецыялізуецца на клубніцах у шакаладзе, але ў меню ёсць і сняданкі, і безалкагольныя кактэйлі, і алкаголь.
Бізнэс запусціла сямейная пара Арцёма і Ксеніі Быкоўскіх. Першая ўстанова адкрылася ў 2022 годзе, калі маладым людзям было па 19 гадоў. З часам бізнэс ператварыўся ў сетку кандытарскіх, і беларусам удалося дасягнуць абароту ў 2,5 млн рублёў у год.
Восенню 2024 года сетку выставілі на продаж. За гатовы бізнэс з вытворчасці і трох устаноў (дзве ў Мінску і адна ў Гродне) хацелі $ 400 тысяч.
Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…
У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…
Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…
У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…
Польскае Міністэрства замежных спраў лічыць правакацыяй перадачу былога будынка Польскай Мацежы Школьнай у Гродне пад консульства…
Гродзенец Дзмітрый Аксюцік адкрыў на другім паверсе Triniti астравок, дзе прадае морапрадукты. У наяўнасці -…