Навіны

Палац апошняга караля Рэчы Паспалітай у Гродне прадалі з трэцяй спробы

Будынак былой каралеўскай сядзібы Панямунь набылі з аўкцыёну 16 студзеня 2025 года. Пакупніка часткі былой загараднай рэзідэнцыі Станіслава Аўгуста Панятоўскага шукалі цягам двух гадоў. Кошт за гэты час ўпаў у 10 разоў.

Хто і за колькі ў выніку купіў будынак — невядома. У ліпені 2024 года за памяшканне былога палаца прасілі мінімум 351 тыс. руб., у студзені 2025 — 35,1 тыс. руб.

На аўкцыён выстаўлялі нежылую каменную частку будынка плошчай 271, 2 кв.м. Сам будынак прызнаны гісторыка-культурнай каштоўнасцю — пакупнік зможа размясціць там культурна-асветніцкую ўстанову.

У 2025 годзе непадалёк ад палаца збіраюцца пачаць будаўніцтва новага жылога мікрараёна. Ён з’явіцца паміж вуліцай Белуша і Румлёўскім праспектам. Раней на гэтых 22 гектарах планавалі пабудаваць жыллё на 2 тысячы кватэр у высотках, уладкаваць зялёныя зоны і паркоўкі. Будаўніцтва новага мікрараёна ў Панямуні павінна забяспечыць жыллём 5000 чалавек.


Медыі ў выгнанні маюць абмежаваныя магчымасці зарабляць на рэкламе і прыцягваць партнёраў для сваіх праектаў. Калі ласка, падтрымайце нас, калі гэта для вас бяспечна.

Мы працягваем працаваць для гродзенцаў ва ўсім свеце дзякуючы вашай падтрымцы!

Падзяліцца

Апошнія запісы

Палац Чацвярцінскіх у Гродне набыў канчатковыя рысы — аўтэнтычны дах аднаўляць не будуць

Будынак былой камендатуры (палац Чацвярцінскіх) у парку Жылібера набыў канчатковыя рысы пасля абнаўлення. Праўда, новы…

11 красавіка 2025

«Стаміўся пераскокваць сабачак і дзетак». Веласіпедысты не могуць дамовіцца з пешаходамі ў Пышках

Гродзенцы скардзяцца, што пракаціцца на веласіпедзе ці роліках па веладарожцы ў Пышках праблематычна. Прычына ў…

11 красавіка 2025

Гродзенцы скардзяцца на вялікія чэргі да артадонтаў — у некаторых клініках няма запісу нават на 2026 год

Гродзенка Вікторыя паскардзілася ў Threads, што запісацца на прыём да мясцовых артадонтаў амаль немагчыма. Пра…

11 красавіка 2025

На журналіста з Гродна Валерыя Руселіка збіраюць «арыентыроўку». Прыйшлі да яго сталой мамы

Сілавікі прыйшлі да маці журналіста і блогера Валерыя Руселіка ўвечары 9 красавіка. Яны былі ў…

11 красавіка 2025

Гродзенцы браты Байко ўвайшлі ў ТОП-100 паспяховых бізнесменаў Беларусі — але апускаюцца ўсё ніжэй

Валянцін Байко, намеснік дырэктара па развіцці «Контэ Спа», і яго брат, Дзмітрый Байко, намеснік дырэктара…

10 красавіка 2025

У красавіку ў Гродне пройдзе лакальны кававы фестываль. Колькі каштуе сэт і хто удзельнікі?

Grodno Coffee Festival пройдзе ў Гродне з 15 па 29 красавіка. У фестывалі возьмуць удзел…

10 красавіка 2025