Гуманітарны каледж, на базе якога адкрылі кітайскі цэнтр. Фота: Яндэкс.Карты
Будучых дызайнераў гукавага асяроддзя будуць рыхтаваць у гуманітарным каледжы ГрДУ — спецыяльнасць з’явіцца ўжо ў 2025 годзе. Пакуль у іншых беларускіх установах адукацыі аналагічнага напрамку няма — Гродна стане першым горадам, дзе студэнты змогуць вучыцца саўнд-дызайну.
Навучанне на саўнд-дызайне прадугледжвае работу з сучасным абсталяваннем і стварэнне ўласных гуказапісаў. Таксама студэнтаў будуць навучаць гукааператарскаму майстэрству, ігры на музычных інструментах, вакалу і педагогіцы, распавяла газеце «Гродзенская праўда» дырэктар Гуманітарнага каледжа ГрДУ Наталля Валковіч.
Падрабязная інфармацыя аб паступленні на саўнд-дызайнера з’явіцца на сайце каледжа. Выпускнікам будуць надаваць кваліфікацыю «Тэхнік-гукааператар. Настаўнік».
Чытайце таксама: У ГрДУ будуць кантраляваць студэнтаў з дапамогай сістэмы распазнавання твараў
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…