Драмтэатр у Гродне. Фота: Hrodna.life
Гродзенскі абласны драмтэатр шукае дзевяць новых супрацоўнікаў. Палова вакансій звязана з кіруючымі пасадамі. На недахоп кадраў ва ўстанове звярнуў увагу былы акцёр Тэатра лялек і шоумен Аляксандр Енджэеўскі - скрыншот з вакансіямі ён апублікаваў у сваім Instagram.
У тэатр патрабуюцца намеснік дырэктара па адміністрацыйна-гаспадарчай дзейнасці, галоўны рэжысёр, галоўны мастак, галоўны бухгалтар, мастак па свеце, інжынер-энергетык, інжынер па пажарнай бяспецы, машыніст сцэны і прыбіральнік памяшканняў.
Спіс вакансій з’явіўся на сайце тэатра, а таксама ў Агульнарэспубліканскім банку вакансій.
Чытайце таксама: Былыя акторы Гродзенскага драмтэатра паставілі спектакль пра досвед дзяцей палітвязняў
Пасада намесніка дырэктара тэатра вакантная з верасня 2024 года. Тады Дзмітрыя Чыліка, які займаў гэтую пасаду, пачалі судзіць за хабар, а ягоныя дадзеныя зніклі з сайта тэатра. У выніку Чыліку прысудзілі пяць гадоў калоніі на падставе арт. 430 ч. 2 КК (атрыманне хабару ў буйным памеры).
Галоўнага рэжысёра для тэатра не могуць знайсці ўжо пяць гадоў. У 2020 годзе пасля двух вымоваў звольнілі галоўнага рэжысёра Генадзя Мушперта і рэжысёра-пастаноўшчыка Сяргея Курыленку. Неўзабаве на замену Курыленку са Слоніма прыйшоў Сяргей Яскевіч.
Чытайце таксама: Чаму ў Гродне стала складана знайсці супрацоўнікаў культуры?
Будынак былой камендатуры (палац Чацвярцінскіх) у парку Жылібера набыў канчатковыя рысы пасля абнаўлення. Праўда, новы…
Гродзенцы скардзяцца, што пракаціцца на веласіпедзе ці роліках па веладарожцы ў Пышках праблематычна. Прычына ў…
Гродзенка Вікторыя паскардзілася ў Threads, што запісацца на прыём да мясцовых артадонтаў амаль немагчыма. Пра…
Сілавікі прыйшлі да маці журналіста і блогера Валерыя Руселіка ўвечары 9 красавіка. Яны былі ў…
Валянцін Байко, намеснік дырэктара па развіцці «Контэ Спа», і яго брат, Дзмітрый Байко, намеснік дырэктара…
Grodno Coffee Festival пройдзе ў Гродне з 15 па 29 красавіка. У фестывалі возьмуць удзел…