Gastrofest.Кава пройдзе ў Гродне, Брэсце, Віцебску, Гомелі і Мінску з 30 студзеня па 16 лютага. У час фестываля гасцям прапануюць дэгустацыйныя сэты з кавы і дэсерту.
12 рублёў будзе цана фестывальнага сэта ў Гродне, Брэсце, Гомелі і Віцебску, у Мінску — 13 рублёў.
Фестываль Gastrofest.Кава ўжо стаў традыцыяй. Яго прыдумалі для развіцця кававай індустрыі ў Беларусі. Штогод кавярні-ўдзельнікі ствараюць новыя арыгінальныя спалучэнні кавы, кававых напояў і дэсертаў, расказваюць пра іх асаблівасці і дапамагаюць гасцям пагрузіцца ў кававую тэматыку.
Бонусы і скідкі
Гасцей гастрафэсту чакаюць сюрпрызы ад партнёраў фестывалю. Генеральны партнёр Альфа Банк будзе налічваць бонусы пры аплаце сэтаў картамі пакетаў рашэнняў ад банка. Пазней іх можна будзе выдаткаваць у АРІПе, пакрыць імі частку кошту банкаўскіх паслуг, адправіць на
дабрачыннасць ці перавесці ў грошы. Падрабязнасці будуць у Instagram @alfabankby.
Карыстальнікаў далатка Visa Extra чакае зніжка ад плацежнай сістэмы: госці фестывалю атрымаюць промакод у дадатку і змогуць купіць сэт на 30% танней — за 8,4 рублёў замест 12. Атрымаць промакоды можна будзе пасля старту фестывалю. Яны будуць дзейнічаць да 16 лютага ўключна.
Усе ўстановы ўдзельнічаюць у народным галасаванні на сайце gastrofest.by. Тамсама, а таксама ў акаўнце ў Instagram будуць з’яўляцца навіны гастрафэсту.
Чытайце таксама:
- Можна паспрабаваць на большасці заправак. Як у Гродна абсмажваюць каву для ўсёй Беларусі
- Гродзенка паскардзілася, што ў Вішнёўцы няма кавярняў — каментатары яе падтрымалі
Якія гродзенскія ўстановы ўдзельнічаюць у Gastrofest
«Тэмпл» (Маставая, 31)
У рамках Gastrofest.Кава ў «Тэмпл» пададуць фундучно-шакаладны мокка і мусавы дэсерт з сырам дор-блю і малінай.
«Смак мастацтва» (Калючынская, 12)
У кавярні гасцям прапануюць капучына, а вось дэсерт на аснове джэма можна будзе зрабіць самастойна.
Doppio (Замкавая, 12А)
Да Gastrofest.Кава ўстанова падрыхтавала капучына «Яловая карамель» і веганскі тарт з карамеллю і бананам.
Кафэ-пякарня «Прафітроля» (Савецкая, 1)
У кафэ-пякарні можна будзе паспрабаваць латэ макіята і шакаладны браўні з тварожным чызкейкам унутры.
Кафэ-кандытарская «Сям'я» (Савецкая, 10)
Ва ўстанове пададуць амерыкана з вішнёвым сіропам і шакаладнае парфе з вішнёвай глазурай.
Cup&Cake (1 Мая, 1)
У Cup&Cake да фестывалю падрыхтавалі латэ і дэсерт «Апельсінавы настрой» з шакаладна-апельсінавага бісквіту з марозівам.
Кафэ «У Грушы» (Урыцкага, 26)
У кафэ можна будзе пакаштаваць каву Борджыа (напой рыхтуецца па італьянскай рэцэптуры), а таксама пігра-чызкейк з соусам на аснове яловых галінак і вішні.
Lcoffee (Дамініканская, 3)
Ва ўстанове пададуць сунічны латэ і мусавае клубнічнае пірожнае з маркоўным бісквітам.
Кавярня-бар «Арка» (Віленская, 6)
У «Арцы» наведвальнікам прапануюць латэ-макіята «Апельсін карыца» і пірожнае «Птушынае малако».
«Прахадная» (Маставая, 31)
У кавярні можна будзе пачаставацца шакаладна-вішнёвым латэ і фісташкавым тварожнікам з тэстам катаіфі - тым самым, якое дадаюць у дубайскі шакалад.