Ваенны камісарыят г. Гродна і Гродзенскага раёна. Фота: Яндэкс.Карты
Хлопец не з’явіўся па позве ў ваенкамат. Супраць яго завялі крымінальную справу, але прыпынілі, пакуль ён быў у вышуку. У 2024 гродзенец прыехаў у Беларусь — і трапіў пад суд. А восенню 2024 года ў Гродне на прызыў не з’явіліся 26 чалавек.
Малады чалавек быў на ўліку ў ваенкамаце. У 2023 годзе ён атрымаў паведамленні аб праходжанні тэрміновай службы, прайшоў медыцынскае абследаванне і быў прызнаны прыдатным для службы ў войску. Атрымаўшы позву, гродзенец не прыйшоў у ваенкамат і не даслаў ніякіх апраўдальных дакументаў, расказалі на «Гродно Плюс» са спасылкай на матэрыялы справы.
Крымінальную справу па ч. 1 арт. 435 (ухіленне ад мерапрыемстваў па прызыве на вайсковую службу) завялі, але яе давялося прыпыніць, пакуль хлопец быў у вышуку. У 2024 годзе ён «аб'явіўся на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь» і быў затрыманы. Справу разглядаў суд Ленінскага раёна на выязным пасяджэнні ў ваенным камісарыяце Гродна і Гродзенскага раёна. На судзе малады чалавек прызнаў віну і раскаяўся, але атрымаў паўтара гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. Пасля гэтага яму ўсё роўна давядзецца адслужыць у войску.
Пасля восеньскага прызыву на тэрміновую ваенную службу і службу ў рэзерве ў 2024 годзе крымінальныя справы па ч. 1 ст. 435 распачалі супраць яшчэ 18 чалавек. Усяго ж у Гродне на прызыў не з’явіліся 26 чалавек, якія атрымалі позвы пад асабісты подпіс. Матэрыялы ў адносінах да іх накіравалі ў тэрытарыяльныя органы ўнутраных спраў для праверкі і працэсуальнай ацэнкі.
Апраўдальныя дакументы таксама не заўсёды змяняюць сітуацыю. Так, у 2023 годзе ў Лідзе хлопец падчас прызыву ўзяў бальнічны і спрабаваў выправіць перагародку ў носе. У гэтым убачылі намер на ўхіленне ад прызыву і асудзілі яго на год «хіміі».
23-гадоваму смаргонцу ўручылі ў 2022 годзе позву на праходжанне медкамісіі. Ён не прыйшоў, рэгулярна мяняў нумары тэлефона, адрасы, і нідзе не працаваў афіцыйна. Яго затрымалі ў лютым 2023 года ў Мінску і далі два гады «хіміі», але год скасавалі праз амністыю ў гонар Дня народнага адзінства.
Чытайце таксама: «Любая дзедаўшчына скончылася б трагедыяй». Як гродзенцы «касілі» ад войска
У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…
Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…
У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…
Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…
У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…
Польскае Міністэрства замежных спраў лічыць правакацыяй перадачу былога будынка Польскай Мацежы Школьнай у Гродне пад консульства…