Маршруткі "Гродна - Мінск". Крыніца: АўтаГродна
Сайт па продажы білетаў «Атлас» у пілотным рэжыме тэсціруе сістэму дынамічнага цэнаўтварэння, калі кошт білета на аўтобус ці маршрутку залежыць ад попыту. Напрыклад, падобная сістэма выкарыстоўваецца пры замове таксі або куплі авіябілетаў: чым ніжэйшы попыт — тым меншы кошт. Пакуль сістэма даступна на рэйсах «Гродна — Мінск» і «Мінск — Гродна».
Сярэдні кошт білета на вялікі аўтобус або маршрутку з Гродна ў Мінск складае 35 руб. Але ўжо зараз на сайце «Атлас» можна знайсці рэйсы за 30, 31 і 33 руб. Адзначаецца, што білеты могуць толькі страціць у кошце, але не пераадолеюць адзнаку ў 35 руб.
Больш шанцаў купіць білет танней, калі браніраваць яго за 5−6 дзён да паездкі.
Пакуль сістэма запушчана ў пілотным фармаце для аўтобусных і маршрутных рэйсаў «Гродна — Мінск» і «Мінск — Гродна». Магчыма, дынамічнае коштаўтварэнне ўключаць і ў іншыя маршруты.
Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…
У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…
Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…
У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…
Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…
У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…