Навіны

На Юбілейным возеры пройдзе Вадохрышча. Калі можна будзе акунуцца ў ваду?

Праваслаўныя вернікі змогуць акунуцца ў палонку ў гонар Вадохрышча 19 студзеня. Купель будзе на Юбілейным возеры.

На возеры арганізуюць бяспечную купель з пантонам. У 12:00 святар асвяціць ваду, а акунуцца ў палонку можна будзе да 16:00. Таксама паведамляецца, што на месцы будуць прысутнічаць медработнікі, міліцыя і супрацоўнікі МНС.

Тым, хто вырашыць акунуцца ў ваду, варта памятаць аб тым, што перад купаннем трэба зрабіць размінку. Падыходзіць да купелі можна толькі ў зручным і няслізкім абутку. Рэкамендуецца не апускаць галаву ў ваду, а знаходзіцца ў самой купелі не больш за хвіліну. Пасля купання трэба старанна расцерці сябе ручніком і як мага хутчэй надзець сухое і цёплае адзенне.

Чытайце таксама: Паглядзіце, як гродзенцы акунаюцца ў ледзяную ваду

Падзяліцца

Апошнія запісы

Міліцыя Гродна склала спісы фанатаў і «дэструктыўна настроеных»

У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…

18 красавіка 2025

Новая амбулаторыя, фантаны і гарадскі забег. Што будзе на 1 траўня ў Гродне (праграма)

Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…

18 красавіка 2025

У 2024 годзе ў Гродне за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў пакаралі 4 непаўналетніх

Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…

18 красавіка 2025

На «Гродна Азот» часта спрацоўвае пажарная сігналізацыя — датчыкі ненадзейныя

На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…

18 красавіка 2025

Для рэйсаў Гродна—Мінск закупілі кітайскіх аўтобусаў на $ 1,5 млн. Яны заменяць многія маршруткі

З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…

17 красавіка 2025

Літва забараніла перасякаць мяжу на матацыклах і мапедах — іх стала занадта шмат

Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…

16 красавіка 2025