Расіянка Марыя, якая наведала Беларусь. Фота: Facebook-старонка Марыі
Турыстка з Масквы Марыя наведала Мінск і Гродна ў зімовыя святы. Уражаннямі аб паездцы расіянка падзялілася на сваёй Facebook-старонцы. На думку жанчыны, Мінск — занадта пусты і манументальны, Гродна — інтэрнацыянальны горад, а Янка Купала — жанчына.
Першым прыпынкам у Марыі ў Беларусі стаў Мінск. Свой шпацыр яна пачала з вакзала. Праўда, адшукаць цікавых лакацый у жанчыны не атрымалася. «Нічога акрамя манументальнасці і пустаты. Шмат казіно. Чысціня на вуліцах, так, але яна толькі падкрэслівала гэтую безжыццёвасць прасторы», — апісвае свае ўражанні Марыя.
Турыстка прагулялася ўздоўж Плошчы Незалежнасці, а потым дайшла да парку імя Янкі Купалы. «Адкрыццё тыдня: Янка Купала — гэта мужчына, нацыянальны паэт», — падзялілася набытымі ведамі расіянка.
Новы год Марыя сустракала ў Гродне. Для гэтага яна адправілася на Савецкую плошчу. Турыстка меркавала, што «грамадскае мерапрыемства будзе пашлаватым зборышчам людзей, якія выпілі». Аднак яе чаканні не спраўдзіліся. На думку Марыі, усё было «цывілізавана, душэўна і нават стыльна ўладкована».
Расіянку прыемна здзівілі палаткі з ежай і «добры рок-канцэрт». Найбольшае захапленне ў Марыі выклікаў «інтэрнацыянальны малады склад публікі». «Танцуючыя людзі розных нацыянальнасцяў і прадстаўнікі ўсіх рас, атмасфера прыязнасці і свята», — напісала ў Facebook Марыя.
Акрамя Савецкай плошчы турыстка наведала галоўныя славутасці Гродна: Каложскую царкву, Касцёл Панны Марыі Анёльскай (францысканскі касцёл на левым беразе Нёмана — ён падаўся расіянцы «самым душэўным з усіх»), а таксама Бернардынскі і Брыгіцкі касцёлы.
Жыла турыстка ў старым горадзе. Але, на думку Марыі, пры арэндзе кватэры трэба быць асцярожным — сяліцца на Вялікай Траецкай нельга.
«Старыя гарады становяцца скарбонкай у тым ліку і сумных гісторый. Усіх мы ведаць не можам, але ёсць відавочныя! Напрыклад, наўрад ці вы захочаце жыць у доме, які знаходзіўся ў яўрэйскім гета і дзе адбываліся катаванні і пакаранні. Таму я б выключыла для пражывання Вялікую Траецкую вуліцу на ўсім яе працягу і месцы, прылеглыя да яе аж да Савецкай і Замкавай вуліц», — падзялілася Марыя.
Чытайце таксама: Расіянку абурыла, што ў Гродне шмат касцёлаў, а людзі размаўляюць па-беларуску і па-польску
Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…
У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…
Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…
У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…
Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…
У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…