З пачатку студзеня ў канале “ОАО «Гродно Азот» official пачалі публікаваць пасты і відэа з выказваннямі супрацоўнікаў прадпрыемства. Яны разважалі, чаму варта пайсці на выбары. На 15 студзеня апублікавалі каля 25 ролікаў.

У іх меркаваннях прасочваюцца адны і тыя ж наратывы, якія транслюе і ўлада. Гэта – “мірнае неба”, “грамадзянская адказнасць”, “стабільнасць”, “будучыня нашай краіны”.

— Я иду на выборы, так как считаю это важнейшим событием для нашей страны. Только в мире и согласии я вижу будущее нашей Беларуси! – лічыць ветэран працы-член савета ветэранаў ААТ “Гродна Азот” Марыя Падчык.

— Нам предстоит не просто отдать свой голос, а твердо заявить о своей воле и устремлениях, о личной сопричастности к дальнейшему развитию Республики Беларусь, потому что выборы – это шаг в будущее. Важен, ценен и значим каждый наш голос. В этот непростой период для нашей страны нужно быть сплоченными и уверенными в себе, проявить патриотические чувства и реализовать свое избирательное право, – кажа спецыяліст па мытным дэклараванні 1 катэгорыі аддзела мытнага дэкларавання упраўлення лагістыкі Саковіч Ірына.

— Выборы Президента в 2025 году станут одним из ключевых событий в нашей стране, и каждый гражданин должен осознавать свою роль в этом процессе. Я считаю, что выборы – это не только возможность выразить свою волю, но и обязательство перед своей страной и ее будущим. Мы должны понимать, что от нашего участия в голосовании зависит развитие нашей страны и ее процветание. Поэтому я призываю всех молодых людей принять участие в выборах и проявить свою гражданскую ответственность. Давайте вместе создадим лучшее будущее для нашей страны! – кажа тэхнік-электронік аддзела інфармацыйных тэхналогій Філіпік Уладзіслаў.


Чарговыя прэзідэнцкія выбары пройдуць 26 студзеня 2025 года. У іх удзельнічае Аляксандр Лукашэнка і чатыры кандыдаты, якіх называюць фармальнымі. Некаторыя краіны ЕС прызналі выбары загадзя нелегітымнымі. Няяўка на выбары паказвае на тое, што людзі не бачаць у іх магчымасці нешта змяніць. Таму ўлада спрабуе яе павялічыць.

Чытайце таксама: Перад выбарамі дзяржмедыя закідваюць гродзенцаў агітацыйнымі відэа