Навіны

Аўтуховіч у ШІЗА, суд за салідарнасць, палітвязень на волі. Як прайшоў тыдзень у Гродне і вобласці

Мікалая Аўтуховіча перад Новым годам змясцілі ў ШІЗА. Жыхара Слоніма судзяць за атрыманне замежнай дапамогі. Выйшла на волю 21-гадовая палітзняволеная Аніта Бакуновіч. Рэдакцыя Hrodna.life вывучыла, што адбылося ў вобласці з 6 па 12 студзеня.

Мікалая Аўтуховіча перад Новым годам змясцілі ў ШІЗА

Палітвязню Мікалаю Аўтуховічу 7 студзеня споўнілася 62 гады. Сваякі палітвязня спадзяюцца, што ён сустрэў гэты дзень у сваёй звычайнай камеры, а не ў ШІЗА, дзе пабываў перад Новым годам, піша «Свабода».

«З санаторыя я ўжо прыехаў, усё нармальна. Беражыце сваё здароўе, не хвалюйцеся за мяне. Духоўна я гатовы да любых выпрабаванняў, я зусім спраўлюся. Гэта мой шлях, дадзены мне Богам, і я яго прайду», — напісаў Мікалай Аўтуховіч у апошнім лісце і павіншаваў сваякоў з Новым годам і Калядамі.

У снежні сваякі паслалі палітвязню медыцынскую бандэроль, але да адрасата яна не дайшла і была вернутая. Нядаўна сваякі выслалі Аўтуховічу новую бандэроль з лекамі. Паводле звестак ад палітвязня, у яго ад хваробы суставаў пухнуць ногі, яму патрэбныя спецыяльныя прэпараты.

Мікалай Аўтуховіч на судзе. Фота: БелТА

Новая экстрэмісцкая інфармацыя

TikTok-акаўнт «belsat_l» і яго лагатып, TikTok-акаўнт «this_is_hrodna» 30 снежня прызнаў экстрэмісцкімі суд Лідскага раёна.

Жыхара Слоніма судзяць за атрыманне замежнай дапамогі

Пятра Крышталя судзілі паводле арт. 24.15 ч. 2 КаАП «Парушэнне заканадаўства аб замежнай бязвыплатнай дапамозе». Справу разглядаў Аляксандр Ярмолік у судзе Слонімскага раёна 10 студзеня, паведамляе Telegram-канал «Право имеют».

Па гэтым артыкуле судзяць палітвязняў і іх сваякоў за атрыманне дапамогі прадуктамі ці грашыма.

Выйшла на волю 21-гадовая палітзняволеная Аніта Бакуновіч

Дзяўчына атрымала хатнюю хімію за ўдзел у пратэстах, а калі спрабавала выехаць з краіны, была паўторна арыштаваная. Яна атрымала 3,5 гады зняволення — за спробу незаконнага перасячэння мяжы, удзел у экстрэмісцкім фармаванні і за ўдзел у пратэстах, паведамляе «Наша Ніва».

За кратамі дзяўчына правяла агулам больш за 2,5 гадоў і была вызваленая па памілаванні. Яе судзілі ў Гродзенскім абласным судзе.

Аніта Бакуновіч. Фота: Вясна

5 жыхароў вобласці судзілі за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў

Па арт. 19.11 КаАП «Распаўсюд, выраб, захоўванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або прапагандуе такую дзейнасць» судзілі жыхароў Гродна і Воранава.

Сайт Petitions.by прызналі экстрэмісцкім

Сайт «Petitions.by зручны горад», які збіраў петыцыі ад беларусаў і накіроўваў іх чыноўнікам, унеслі ў Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў. Акаўнты сайта ў Instagram, Facebook і Telegram таксама прызналі экстрэмісцкімі. Hrodna.life узгадвае, якія петыцыі пакідалі гродзенцы і як гэта паўплывала на горад.

Перад выбарамі дзяржмедыя закідваюць гродзенцаў агітацыйнымі відэа

Прысвечаныя выбарам ролікі газета «Гродзенская праўда» публікуе ў сваім Telegram-канале. Звычайна героямі агітацыйных відэа становяцца дзеці і непаўналетняя моладзь. Hrodna.life вывучыў, як дзяржаўныя медыі прыцягваюць беларусаў на выбары.

Ілюстратыўнае фота. Моладзевы флэшмоб у падтрымку Лукашэнкі ў Гродне. Фота: «Гродзенская праўда»

Блогер Vadimati — пра 10-гадовыя адносіны, дзяцей, завочныя крыміналкі і страх смерці

У 2020 годзе Vadimati з лайфстайл-блогера стаў яшчэ і палітычным. Гэта не ўзялося з ніадкуль: па адукацыі ён юрыст, а ў вулічных акцыях удзельнічаў яшчэ ў 2011 годзе. За актыўнасць Вадзіма пасадзілі на тры гады, а сілавікі публічна распавялі пра яго сэксуальныя перавагі. У гутарцы з журналісткай Hrodna.life блогер і былы палітвязень Вадзім Ермашук шчыра распавёў, як у 11 гадоў асірацеў са смерцю мамы, як 10 гадоў хаваў адносіны з партнёрам, ці гатовы дараваць крыўднікам і ці баіцца сустрэць уласную смерць.

Блогер Вадзім Ермашук (Vadimati). Фота: Сяргей Людкевіч

Падзяліцца

Апошнія запісы

Палац Чацвярцінскіх у Гродне набыў канчатковыя рысы — аўтэнтычны дах аднаўляць не будуць

Будынак былой камендатуры (палац Чацвярцінскіх) у парку Жылібера набыў канчатковыя рысы пасля абнаўлення. Праўда, новы…

11 красавіка 2025

«Стаміўся пераскокваць сабачак і дзетак». Веласіпедысты не могуць дамовіцца з пешаходамі ў Пышках

Гродзенцы скардзяцца, што пракаціцца на веласіпедзе ці роліках па веладарожцы ў Пышках праблематычна. Прычына ў…

11 красавіка 2025

Гродзенцы скардзяцца на вялікія чэргі да артадонтаў — у некаторых клініках няма запісу нават на 2026 год

Гродзенка Вікторыя паскардзілася ў Threads, што запісацца на прыём да мясцовых артадонтаў амаль немагчыма. Пра…

11 красавіка 2025

На журналіста з Гродна Валерыя Руселіка збіраюць «арыентыроўку». Прыйшлі да яго сталой мамы

Сілавікі прыйшлі да маці журналіста і блогера Валерыя Руселіка ўвечары 9 красавіка. Яны былі ў…

11 красавіка 2025

Гродзенцы браты Байко ўвайшлі ў ТОП-100 паспяховых бізнесменаў Беларусі — але апускаюцца ўсё ніжэй

Валянцін Байко, намеснік дырэктара па развіцці «Контэ Спа», і яго брат, Дзмітрый Байко, намеснік дырэктара…

10 красавіка 2025

У красавіку ў Гродне пройдзе лакальны кававы фестываль. Колькі каштуе сэт і хто удзельнікі?

Grodno Coffee Festival пройдзе ў Гродне з 15 па 29 красавіка. У фестывалі возьмуць удзел…

10 красавіка 2025